Беларуская Служба

«Карытас Польшча» сабрала 83 мільёны злотых на дапамогу Украіне

26.03.2022 15:21
«Карытас» думае аб адкрыцці большай колькасці дыяцэзіяльных цэнтраў для мігрантаў і бежанцаў.
.
.caritas.pl

Дабрачынная каталіцкая арганізацыя «Карытас Польшча» за тры тыдні ад пачатку вайны сабрала 83 мільёны злотых на дапамогу Украіне. З пачатку вайны «Карытас» адправіў каля 500 грузавікоў і аўтобусаў з дапамогай на 35 мільёнаў злотых.

Дабрачынная арганізацыя падвяла вынікі дапамогі Украіне. – Я магу пацвердзіць, што сума, якую мы сабралі, складае больш за 83 мільёны злотых, – сказаў дырэктар Caritas Polska кс. Марцін Іжыцкі.
З гэтай сумы амаль 39 мільёнаў злотых паступілі са збораў у парафіях у Папяльцовую сераду і ў нядзелю, якая ёй папярэднічала.

Гаворачы аб дапамозе ўцекачам з Украіны ў Польшчы, ён адзначыў два асноўныя выклікі: прыняцце тысяч людзей на мяжы і падтрымка тых, хто трапляе ўглыб Польшчы. «1200 валанцёраў працуюць у 26 пунктах трансгранічнай дапамогі «Карытас» і ў Кансультацыях жаночых ордэнаў. Больш за 130 цэнтраў «Карытас» даюць уцекачам амаль 47 тысяч абедаў у дзень. Гэтай формай дапамогі скарысталіся амаль паўмільёна чалавек, – сказаў ён.

Іжыцкі дадаў, што «Карытас» думае аб адкрыцці большай колькасці дыяцэзіяльных цэнтраў для мігрантаў і бежанцаў.

«Карытас Польшча» запусціла кампанію «Пакет для Украіны». У парафію і ўстановы «Карытас» можна прыносіць пасылкі вагой да 18 кг і максімальнымі памерамі 41x38x64 см, якія ўтрымліваюць прадукты, пералічаныя на сайце www.caritas.pl/paczkadlaukrainy. Арганізацыя ў асноўным збірае прадукты харчавання і прадметы гігіены.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры