Беларуская Служба

Бабёр - адзіная жывёла, якая можа зрабіць тое ж самае, што чалавек

08.04.2022 12:29
Ён незвычайны інжынер, здольны маніпуляваць навакольным асяроддзем у такіх маштабах.
Аўдыё
  • Бобр - адзіная жывёла, якая можа зрабіць тое ж самае, што чалавек
.
.ralf82/pixabay.com/CC0

У чацвер 7 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень баброў. Упершыню яго адзначылі ў 2009 годзе па ініцыятыве амерыканскай арганізацыі Beavers: Wetlands & Wildlife (BWW). Мэта свята – прыцягнуць увагу да ролі ў прыродзе і аховы гэтых буйных грызуноў.

Бабры – адны з самых цікавых жывёл, якія жывуць у нашым рэгіёне, і ў той жа час адзін з тых відаў, якія выклікаюць самыя сур'ёзныя канфлікты на лініі прырода-чалавек. Яны незвычайныя інжынеры і гідратэхнікі, гэта адзіная жывёла, здольнае маніпуляваць навакольным асяроддзем у такіх маштабах.

Польскі прыродазнаўца Анджэй Чэх расказвае, што бабры заўсёды жылі на тэрыторыі Польшчы. Аднак, з часоў сярэднявечча гэты гатунак павольна пачаў знікаць.

- Людзі інтэнсіўна палявалі на баброў, бо ў той час гэты была крыніца футра і мяса. Але галоўнай прычынай было тое, што людзі хацелі завалодаць тэрыторыяй, якую займалі бабры. Гэта была ўрадлівая зямля, а яе ўрадлівасць была вынікам працы баброў. У далінах рэк, дзе жылі бабры, зямля была вельмі добрай якасці. І гэта была прычына, чаму бабры амаль вымерлі. Аказалася, што пасля Другой сусветнай вайны ў Польшчы амаль не засталося баброў. Невялікім выключэннем была Сувальшчына. І толькі ў 70-х гадах ХХ стагоддзя была праведзена акцыя рэінтрадукцыі баброў, засялення гатунку на тэрыторыі, дзе яны раней жылі. Гэта быў вельмі цікавы прыклад, як можна спыніць некарысныя з’явы.

З часам колькасць баброў стала дастаткова вялікай, а людзі пачалі скардзіцца, што яны робяць плаціны і нібыта ствараюць небяспечныя ўмовы на вадаёмах. Анджэй Чэх кажа, што падыход да баброў, як да шкоднікаў, неактуальны. Людзі ўсё часцей разумеюць, што бабры былі і будуць, таму трэба разам з імі жыць. Па-другое, на баброў цяпер глядзяць як на жывёл, якія могуць дапамагчы чалавеку супрацьдзейнічаць наступствам засухі ці змен клімату. Гэта даказваюць даследаванні апошніх гадоў.

-У выніку больш дакладных гідралагічных даследаваннях, таксама спадарожнікавых дадзеных аказалася, што бабры – гэта гатунак, які надзвычай эфектыўны ў назапашванні вады для правільнага функцыянавання экасістэмы ў свеце, асаблівым чынам на паўночным паўшар’і. І напэўна гэта выкарыстоўвалася ў якасці аргумента падчас аднаўлення гатунку ў Польшчы. Усё ж галоўным аргументам было тое, што гэта натуральны гатунак для польскай фаўны.
Бабры ў Польшчы знаходзяцца пад частковай аховай. Нельга іх забіваць, пужаць і разбураць іх канструкцыі.

У інфармацыі пра баброў можна прачытаць, што гэта адзін з самых інтэлігентных грызуноў. Мяркуецца, што іх інтэлігенцыя параўнальная з інтэлігенцыяй пацукоў. Анджэй Чэх дадае, што бобр – гэта адзіная жывёла, якая можа зрабіць тое ж самае, што чалавек. А менавіта планаваць будову канкрэтнай канструкцыі – плаціны. Бобр ведае, дзе пабудаваць плаціну, каб яна дала найлепшыя эфекты. Ён умее будаваць дамы па некалькі метраў вышыні. Больш таго, ён умее прыстасавацца да змены ўмоваў і змяніць канструкцыю сваёй будовы.

Пра баброў можна расказваць шмат цікавінак. Напрыклад, іх галоўныя пярэднія зубы маюць аранжавы колер. Анджэй Чэх звяртае ўвагу на яго футра.

-На адным квадратным сантыметры ў яго 20 тысяч розных гатункаў валасоў. Калі бобр пагружаецца ў халодную ваду, часта пакрытую лёдам, футра вельмі добра ізалюе цяпло, паколькі паміж валасамі збіраецца паветра. Бобр пагружаецца пад ваду як выдатны вадалаз. Гэтае паветра потым дапамагае яму падняцца на паверхню. Вельмі цікавай з’яўляецца ўнутраная будова бабра, дзякуючы чаму ён можа знаходзіцца пад вадой нават 15 хвілін і не замерзнуць. Гэтага няма ў ніводнай іншай жывёлы. Бобр з’ядае частку сваіх адходаў. Так робяць многія грызуны, якія такім чынам максімальна выкарыстоўваюць пажыўныя харчовыя рэчывы. Спачатку ежа праходзіць праз адну частку кішэчніка, пасля бобр з’ядае тое, што выдаліў, каб выкарыстаць як мага больш энергіі. Гэта вельмі цікавая справа.

Летам бабры харчуюцца травамі і зёлкамі. Зімой – флаэмай, то бок слоем паміж драўнінай і карой у дрэве. Самой драўніны і кары бабры не ядуць. Як не харчуюцца таксама прадуктамі жывёльнага паходжання.

Дзень бабра адзначаецца 7 красавіка. Гэтая дата невыпадковая. Гэта дзень нараджэння Дораці Рычардс (1894-1985), амерыканскай даследчыцы гэтых жывёл. Яна стварыла бабровы заказнік плошчай 900 гектараў і даказвала важную ролю баброў у прыродзе.

ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце