Каталікі святкуюць самае важнае свята ў літургічным календары – Свята Уваскрасення Хрыста. «Калі б Хрыстос не ўваскрос, то дарэмная была б вашая вера», пісаў Апостал Павел. Вера ў Хрыста набірае пэўнай моцы, калі вызнаецца вера ва Уваскрашэнне Хрыста. Вернікі святкуюць перамогу Хрыста над смерцю і вызнаюць, што на трэці дзень пасля смерці Хрыстос уваскрос – расказвае ксёндз Вячаслаў Барок.
Як святкаваць Пасху з сэрцам, якое перапоўнена непрыяззю да рэжыму, які пераследуе і катуе, да краіны, якая напала на іншую і забівае яе грамадзян?
-Вельмі актуальнае пытання, як справіцца з неагтыўнымі эмоцыямі, у тым ліку нянавісцю, расчараваннем, дэпрэсіўнасцю. Я не магу адказаць на яго ўніверсальна. Я магу падзяліцца тым, чым я жыву сам. А я слухаю Евангелле, словы Божага Сына. Хрыстос сказаў: Без мяне нічога добрага вы не можаце зрабіць. Сам чалавек не здольны справіцца са сваімі эмоцыямі, калі ён не звернецца да Госпада. І я захоўваю ў сваім сэрцы супакой, нягледзячы ні на што. Як гэта магчыма? Мне дапамагае Гасподзь. Я перакананы, што як толькі чалавек адкрываецца на Госпада, то ён у стане змяніць яго сэрца. Як чалавеку на Госпада адкрыцца? Проста: чытай слова Божае, наведвай храм, слухай святара, які прапаведуе слова Божае.
Як раз Пасха – гэта свята, калі мы адзначаем перамогу Хрыста над смерцю, над злом, беззаконнем. Яно дае надзею, што беззаконне, якое мы сустракаем, таксама закончыцца, а кожны адкажа перад судом.
Поўная размова ў далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё