Беларуская Служба

Больш за 4 мільёны палякаў маюць сімптомы астмы, але лечыцца толькі палова з іх

28.04.2022 09:01
Перыяд з моманту выступлення першых сімптомаў да выстаўлення дыягназу складае ў Польшчы нават 7 гадоў.
Аўдыё
  • Больш за 4 мільёны палякаў маюць сімптомы астмы, але лечыцца толькі палова з іх
I
Iнгалятарcoltsfan/pixabay.com/CC0 Public Domain

Больш за 4 мільёны палякаў маюць такія сімптомы астмы, як кашаль і дыхавіца, пра гэта сведчаць даследаванні, праведзеныя Польскім таварыствам алергалогіі. Аднак актыўна лечацца толькі 2 мільёны 200 тысяч палякаў, кажа доктар Пётр Дамбравецкі(Piotr Dąbrowiecki):

-Больш за мільён пацыентаў мае кашаль і дыхавіцу, але ім не быў выстаўлены дыягназ, то бок яны не могуць карыстацца сучаснымі лекамі, якія прычыняюцца да рэмісіі захворвання, дзякуючы чаму яны могуць жыць нармальна. Час з моманту выступлення першых сімптомаў да дыягназу складае ў Польшчы нават 7 гадоў.

Падчас канферэнцыі «Астма – новыя стандарты лячэння, новыя выклікі!« эксперты падкрэслілі, што з 1 траўня, дзякуючы новаму спісу кампенсаваных дзяржавай лекаў, пацыенты з цяжкай формай астмы атрымаюць доступ да сучаснага лячэння, якое дазваляе лепш кантраляваць хваробу. Зменяцца і крытэрыі кваліфікацыі пацыентаў на біялагічную тэрапію.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

Украінка атрымала польскае сэрца

27.04.2022 14:25
У Інстытуце кардыялогіі ў Варшаве перасадзілі сэрца ўкраінцы.