Беларуская Служба

Польшча заклікае забараніць Расіі падаваць заяўку на арганізацыю ЭКСПА 2030

05.05.2022 11:02
Польскі бок заклікае выцесніць Расію са спісу магчымых арганізатараў і даць шанец украінскай Адэсе.
Targi Expo w Dubaju rozpoczęły się 1 października
Targi Expo w Dubaju rozpoczęły się 1 październikaxalien/shutterstock

Польшча заклікае забараніць Расіі падаваць заяўку на арганізацыю сусветнай выставы ЭКСПА ў 2030 годзе. Польскі зварот быў накіраваны ў Офіс міжнародных выставаў у Парыжы. Міністр развіцця і тэхналогій Вальдэмар Буда(Waldemar Buda) сказаў, што адначасова трэба падтрымліваць кандыдатуру ўкраінскай Адэсы:

- Зараз сітуацыя такая, што Офіс міжнародных выставаў у Парыжы прыпыніў кандыдатуры, як Масквы, так і Адэсы. Для нас гэта незразумелае. Мы патрабуем выключыць Маскву і Расію і даць шанец Украіне і Адэсе.

Міністр Вальдэмар Буда выказаў перакананне, што да 2030 года ваенныя дзеянні ва Украіне абавязкова скончацца, таму Адэсу трэба разглядаць як магчымага арганізатара ЭКСПА-2030. У мінулым годзе сусветную выставу ЭКСПА прымаў Дубай у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка