Міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк(Przemysław Czarnek) паведаміў, што з новага навучальнага года ў сярэдніх школах у Польшчы з’явіцца новы прадмет «Гісторыя і сучаснасць», а прадмет «Адукацыя для бяспекі» будзе пашыраны. У выніку зменаў, між іншым, вучні ў большай ступені пазнаёмяцца з часам другой паловы XX стагоддзя:
- Гаворка ідзе пра 1 і 2 класы сярэдняй школы. Амаль усё гатовае. Зараз мы чакаем на падручнікі. З новым прадметам мы стартуем з 1 верасня.
Міністр таксама паясніў, у чым будзе заключацца пашырэнне прадмету «Аадукацыя для бяспекі»:
- Мы хочам, каб у 8-ым класе былі элементы будовы і тэорыя абыходжання са зброяй, а ў 1 класе сярэдняй школы, каб моладзь мела практычныя заняткі ў ціры.
Пшэмыслаў Чарнэк таксама дадаў, што ў будучыні ў школах з’явіцца новы прадмет «Бізнес і менеджмент».
IAR/аз