Беларуская Служба

Эксперты: Смартфоны і планшэты – найгоршыя падарункі дзецям

12.05.2022 10:35
Эксперты перасцерагаюць, не даваць дзецям смартфонаў і планшэтаў у падарунак.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.mirkosajkov/pixabay.com/CC0 Public Domain

Смартфоны і планшэты – найгоршыя падарункі дзецям з нагоды ўрачыстасці Першай святой Камуніі, вырашылі эксперты падчас канферэнцыі: «Увага смартфон!», якая прайшла ў Кракаве. У Польшчы свае першыя смартфоны атрымліваюць 42 працэнты дзяцей ва ўзросце 7-8 гадоў і 2 працэнты – ва ўзросце 3-4 гадоў. Безумоўна, гэта рана, лічыць псіхолаг з Фонду аховы здароўя і псіхатэрапіі Богна Бялэцка(Bogna Białecka):

- Самае галоўнае не даваць дзецям смартфонаў, паколькі яны, як наркотык, даступны ў любым моманце. Паводле даследаванняў, да 13 году жыцця мозг чалавека не ў стане справіцца з выклікамі, якія перад ім ставіць смартфон. Гаворка ідзе пра неабмежаваную даступнасць.

У польскія касцёлы дастаўлена некалькі тысяч адукацыйных брашур аб злоўжыванні смартфонамі кажа Богна Бялэцка:

- Ужо другі год запар мы выдаем брашуру пад загалоўкам: «Дзеці ў віртуальнай сетцы». Яна адрасаваная бацькам з нагоды ўрачыстасці Першай святой Камуніі. Мы распаўсюджваем яе, між іншым, падчас сустрэчаў бацькоў па падрыхтоўцы да згаданай урачыстасці.

У свабодны час падлеткі праводзяць перад экранамі, у тым ліку смартфонаў і планшэтаў, у сярэднім 5 гадзін. Падчас дыстанцыйнага навучання яны сядзелі перад маніторамі ад 8 да 9 гадзін у дзень.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка