Беларуская Служба

Курэнне цыгарэт павышае рызыку парадантозу і парадантыту

12.05.2022 09:01
12 мая адзначаецца Сусветны дзень здаровых дзёсен.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.4506458/pixabay.com/CC0 Public Domain

Цыгарэтны дым шкодзіць зубам і дзёснам. Акрамя захворванняў дыхальнай і крывяноснай сістэмаў, развіцця анкалагічных захворванняў, курэнне таксама негатыўна ўплывае на ротавую поласць, падкрэслілі стаматолагі-парадантолагі падчас канферэнцыі з нагоды Сусветнага дня здаровых дзёсен.

Паводле даследаванняў, парадантоз і парадантыт у 5-20 разоў часцей сустракаюцца ў курцоў, чым у тых, хто не курыць, кажа доктар Мацей Новак(Maciej Nowak):

- Цыгарэты шкодна ўздзейнічаюць на зубы. Прычыняюцца да ўзнікнення зубнога налёту і карыесу; парадантозу і парадантыту. Згаданыя працэсы тычацца таксама імплантаў. Апрача таго, адмоўны ціск у ротавай поласці ўплывае на кровазабеспячэнне і перасушвае слізістую абалонку. Паніжэнне імунітэту ў ротавай поласці прычыняецца да розных захворванняў.

Першыя прыкметы праблемаў – гэта крывацечнасць дзёсен. 12 мая адзначаецца Сусветны дзень здаровых дзёсен. Сёлета ён праходзіць пад лозунгам: «Час сур'ёзна заняцца хваробамі дзёсен».

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка