Чужое хвалім, свайго не ведаем? Харчовыя прадукты, вядомыя як суперфуды, асацыююцца з насеннем чыа ці ягадамі годжы. Мала хто ведае, што многія з гэтых замежных прадуктаў можна замяніць мясцовымі. І пра гэта пойдзе гаворка з экалагічнай перадачы.
Суперфуд – гэта маркетынгавы тэрмін, які абазначае прадукты харчавання, якія, як мяркуецца, прыносяць карысць здароўю ў выніку выключнай канцэнтрацыі пажыўных рэчываў. Часцей за ўсё да такіх прадуктаў адносяць ежу расліннага паходжання, але часам гаворыцца пра яйкі, некаторыя віды рыбы і малочныя прадукты.
Выразных навуковых крытэраў для прызнання прадукту суперфудам не існуе. Гэта вельмі суб'ектыўна. Тым не менш, усе суперфуды зʼяўляюцца крыніцай антыаксідантаў, якія запавольваюць працэсы старэння клетак арганізма і тармозяць развіццё свабодных радыкалаў. У выніку іх часта называюць натуральнымі антыбіётыкамі, якія таксама зніжаюць рызыку развіцця рака.
У інтэрнэце можна знайсці вялізныя спісы суперпрадуктаў. Аднымі з самых папулярных з’яўляюцца: лукума, куркума, хларэла, корань мака, гуарана, ягады годжы, спіруліны.
Нямногія ведаюць, што многія замежныя прадукты можна замяніць лакальнымі. Дыетолаг Магдалена Картасінская тлумачыць, што спіс лакальных суперфудаў – доўгі.
-Пудзінгі з чыа заваявалі густ многіх людзей, якія клапоцяцца пра здароўе. Гэтае насенне мае шмат тлушчаў амега-3, харчовых валокнаў, магнію. І па гэтай прычыне чыю назвалі суперфудам. У сваю чаргу льняное семя ўтрымлівае лігнаны – адныя з наймацнейшых антыаксідантаў. Дадаткова мае на 20% больш тлушчаў амега-3. Чарговым параўнаннем будуць ягады годжы і журавіны. Ягады годжы – гэта бомба антыаксідантаў, у тым ліку вітаміну Ц, на жаль, вельмі падатных на страты падчас сушкі і транспарту. І маё любімае параўнанне – ягады асаі і чарнаплодная рабіна. Амазонскія ягады асаі маюць самы вялікі антыаксідацыйны патэнцыял з усёй садавіны ў свеце. Нашая рабіна можа выдатна спаборнічаць з амерыканскімі ягадамі. На жаль, чарнаплодная рабіна, хоць і мае пацверджаныя вучонымі ўласцівасці, то не мае такой выдатнай рэкламы. У сваю чаргу ніводная садавіна ў свеце не мае больш поліфенолаў і антоціянаў.
Сільвія Пацына з Нацыянальнага цэнтра харчовай адукацыі тлумачыць, што мясцовыя заменнікі прадуктаў з-за акіяну станоўчы ўплываюць на здароўе і самаадчуванне.
-Гаворка пра ўсялякія ягады, зялёную ліставую гародніну. Іх рэгулярнае спажыванне прыносіць шмат карысці для здароўя. У спісе суперфудаў мог бы апынуцца селядзец, паколькі гэта багатая крыніца тлушчаў амега-3. А яны асабліва важныя для правільнага развіцця нервовай і крывяноснай сістэм. Яны маюць вельмі моцныя супрацьзапальныя здольнасці. Тлушчы амега-3 вельмі карысныя ў прафілактыцы і лячэнні хваробаў, якія залежныя ад дыеты.
Адным з самых каштоўных прадуктаў з нашай кухні зʼяўляецца часнык. Гэта надзвычай каштоўны натуральны антыбіётык, які змагаецца з віруснымі, бактэрыяльнымі і грыбковымі інфекцыямі.
Яшчэ адзін, надзвычай карысны польскі суперфуд – буракі. Іх павінны есці ў першую чаргу людзі, якія змагаюцца з дэфіцытам жалеза.
Сярод суперфудаў нашага рэгіёну можна яшчэ пералічыць памідоры, капусту, цыбулю, марынаваныя агуркі, брокалі, ільняны алей.
Чарговы плюс мясцовых суперфудаў – гэта цана і свежасць. Магдалена Картасіньска падкрэслівае, што яны павінны быць толькі дадаткам да асноўных прадуктаў харчавання.
-Трэба есці шмат каш, садавіны, гародніны. Трэба выкарыстоўваць мноства прыправаў, кожныя з якіх па свойму будуць такім суперфудам. Калі як не цяпер пачаць карыстацца гэтым багаццем, калі крамы і базары поўныя карысных прадуктаў, нават палі і лясы імі запоўненыя, а будзе іх яшчэ больш.
Гародніна і садавіна павінны складаць палову таго, што мы ямо на працягу дня. На жаль, даследаванні харчавання і звычак працуючых палякаў паказалі, што 50% не есць садавіны кожны дзень, а цэлых 40% прызналіся, што ў іх ежы няма гародніны, якая, нагадаем, зʼяўляюцца адным з найважнейшых кампанентаў рацыёну.
ав