Беларуская Служба

Філіял Нацыянальнага анкалагічнага інстытута імя М. Складоўскай-Кюры ў Глівіце працуе ўжо 75 гадоў

19.05.2022 11:44
Сёння пачынаецца адзначэнне 75-годдзя філіяла Нацыянальнага анкалагічнага інстытута імя Марыі Складоўскай-Кюры ў горадзе Глівіце.
Jedną z głównych przyczyn nadumieralności kobiet w Polsce są nowotwory
Jedną z głównych przyczyn nadumieralności kobiet w Polsce są nowotworyshutterstock.com

Сёння пачынаецца святкаванне 75-годдзя філіяла Нацыянальнага анкалагічнага інстытута імя Марыі Складоўскай-Кюры ў горадзе Глівіце. Заслужаныя супрацоўнікі атрымалі дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды, зладжана таксама навуковая канферэнцыя ўрачоў, электрарэнтгенолагаў, фармацэўтаў і лабарантаў.

Як паведаміў дырэктар установы прафесар Кшыштаф Складоўскі, у інстытуце працуе каля 1800 чалавек, у тым ліку 110 навукоўцаў, 30 прафесараў, 160 лекараў і 380 медсясцёр – лічбы ўражваюць, але, як дадае прафесар Складоўскі, гэтага яшчэ недастаткова.

- Гэтага мала ў супастаўленні з патрэбамі. У нас вялікія патрэбы ў галіне аховы здароўя, у прыватнасці па анкалагічных захворваннях, і пастаянна павялічваюцца. Зараз лячэнне анкалогіі з'яўляецца прыярытэтам у нашай краіне. Нацыянальны анкалагічны інстытут і рэгіянальныя анкалагічныя цэнтры ўжо неўзабаве стануць касцяком усяе анкалагічнай сеткі, якая ствараецца з мэтай каардынацыі лячэння анкалагічных захворванняў.

Прафесар Складоўскі расказаў, што Глівіцкі філіял інстытута пашыраецца.

Завяршэнне інвестыцыі плануецца ў гэтым годзе

75-годдзе Інстытута анкалогіі ў Глівіцах адзначаецца пад ганаровым патранатам прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага і міністра аховы здароўя Адама Нядзельскага.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка