Беларуская Служба

90 працэнтаў хворых ракам лёгкіх – курцы

02.06.2022 13:01
Штогод каля 21 тысячы палякаў даведваецца, што ў іх рак лёгкіх.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.benja79 /pixabay.com/CC0 Public Domain

90 працэнтаў хворых ракам лёгкіх – гэта курцы цыгарэт. Старшыня Польскай групы па раку лёгкіх прафесар Дарыюш Кавальскі(Dariusz Kowalski), падкрэсліў, што адмова ад курэння паляпшае прагноз пацыентаў на кожнай стадыі хваробы:

-Калі пацыент кідае курыць і не вяртаецца да гэтай прывычкі, то вынік лячэння на многа лепшы. Пацыент, які курыць мае меншы шанец на вылячэнне ці далейшае жыццё.

Загадчыца Клінікі дапамогі курцам Магдалена Цэдзыньска(Magdalena Cedzyńska) сказала, што адмова ад курэння заўсёды мае сэнс і прыносіць карысць, асабліва ў выпадку анкалагічных захворванняў:

- Даследаванні пацвярджаюць, што пацыенты, якія спынілі курыць патрабуюць менш абязбольваючых сродкаў. Якасць жыцця паляпшаецца, падобным чынам, як перспектывы хворага на вылячэнне. Пра гэта пацыент вырашае самастойна і гэта дае яму пачуццё кантролю над працэсам лячэння.

Амаль тры чвэрці пацыентаў пасля таго, як даведаліся, што ў іх рак лёгкіх, кідаюць курыць. Чвэрць працягвае згаданую прывычку. Штогод каля 21 тысячы палякаў даведваецца, што ў іх рак лёгкіх. Гэта найбольш частая прычына смерці ад раку ў Польшчы.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка