Беларуская Служба

Выяўленыя чарвякі, якія ядуць пластык

17.06.2022 10:01
Навукоўцы спадзяюцца, што далейшыя даследаванні дазволяць перапрацоўваць пластык у прамысловым маштабе.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Mizianitka/pixabay.com/CC0 Public Domain

Навукоўцы выявілі чарвякоў, якія могуць выжыць, едучы папулярны пластык – полістырол. Верагодна, гэта звязана з бактэрыямі ў іх кішэчніку. Навукоўцы спадзяюцца, што выкарыстанне ферментаў згаданых бактэрыяў дазволіць перапрацоўваць пластык у буйных маштабах.

Полістырол – гэта сінтэтычны тэрмапластычны палімер лінейнай будовы, прадукт полімерызацыі стыролу.

Даследнікі з Універсітэта Квінсленда апісалі незвычайную і надзвычай перспектыўную здольнасць чарвяка ў часопісе Microbial Genomics. Яны адзначылі, што разводжаны часта ў якасці корму для жывёлы дрэваед (Zophobas morio), якога таксама называюць суперчарвяком, харчуецца полістыролaм.

Генетычныя даследаванні ўжо выявілі некалькі ферментаў, якія адказваюць за незвычайныя здольнасці дрэваеда. У доўгатэрміновай перспектыве аўстралійскія адмыслоўцы імкнуцца выкарыстоўваць гэтую інфармацыю для сінтэзу ферментаў, якія будуць расшчапляць пластык у буйных маштабах на спецыяльных перапрацоўчых прадпрыемствах.

Цяпер для далейшых даследаванняў яны плануюць вырошчваць бактэрыі з кішэчніка чарвяка ў лабараторыі.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка