Беларуская Служба

Музей спорту і турызму вучыць, як бяспечна адпачываць на Вісле

22.06.2022 10:35
Акцыя адрасаваная вучням пачатковых школ Мазовіі. Майстар-класы будуць арганізаваныя да сярэдзіны лістапада бягучага года.
,
Варшава, бераг ВіслыMattecho/pixabay.com/CC0 Public Domain

Школьнікі з адукацыйных установаў у Мазовіі даведаюцца, як бяспечна праводзіць час ля вады. У Музеі спорту і турызму пачаўся цыкл майстар-класаў «Бяспечна на Вісле». Заняткі будуць праводзіць члены Добраахвотнай службы выратавання на водах і паліцыянты.

Дырэктар Музея спорту і турызму Славамір Майхэр(Sławomir Majcher) паведаміў, што майстар-класы бясплатныя, але раней неабходныя браніраваць месца:

- Сёлета мы плануем адукаваць каля 1,5 тысячы вучняў. Гэта няшмат. Але я спадзяюся, што ў будучых гадах іх будзе больш. Спадзяюся таксама, што выпускнікі нашых курсаў, самі будуць адукаваць іншых – сваіх бацькоў і калег.

Кінга Чэрвіньска(Kinga Czerwińska) з Службы выратавання на водах у падваршаўскім Легіянове сказала, што чым цяплей, тым больш праблем на вадзе:

- Выходныя – пятніца, субота, нядзеля, калі шмат людзей хочуць адпачыць пасля працы. На жаль надалей шмат нешчаслівых здарэнняў на водах датычаць дарослых асобаў, якія спажывалі алкаголь.

Акцыя адрасаваная вучням пачатковых школ Мазовіі. Майстар-класы будуць арганізаваныя да сярэдзіны лістапада бягучага года.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка