Цукровы дыябет першага тыпу (СД1) з'яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных хранічных захворванняў, якія выяўляюцца ў дзяцей і падлеткаў. У апошнія гады назіраецца дынамічны рост захворвання дзіцячых пацыентаў, паведамілі ў Агенцтве медыцынскіх даследаванняў.
«Больш за 90% дзяцей, хворых на цукровы дыябет, пакутуюць ад дыябету першага тыпу», – паведаміла Агенцтва медыцынскіх даследаванняў. Дыябет – захворванне абмену рэчываў. Асноўным яго сімптомам зʼяўляецца гіперглікемія, то бок вялікая колькасць глюкозы ў крыві. Аутаімунны працэс прыводзіць да разбурэння клетак падстраўнікавай залозы, якія адказваюць за выпрацоўку інсуліну.
Эфект – страта здольнасці прадукцыі інсуліну. Дрэнны метабалічны кантроль пры цукровым дыябеце выклікае дысфункцыю і парушэнне працы органаў.
Агенцтва медыцынскіх даследаванняў таксама паведаміла аб адначасовым узнікненні дыябету і Сіндрому дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці. Многія дзеці з СДУГ хварэюць таксама іншымі спадарожнымі хранічнымі захворваннямі ў тым ліку цукровым дыябетам першага тыпу.
PAP/аз