Першая частка з невялікай колькасцю братоў транслявалася анлайн на пераломе 2021 і 2022 гадоў. Цягам чатырох дзён удзельнікаў прымала парафія ў Турыне і ваколіцах. Яны ўдзельнічалі ў малітвах і майстар-класах.
Еўрапейскія сустрэчы моладзі былі ініцыяваны ў канцы 1970-х гадоў братам Ражэ, заснавальнікам экуменічнай супольнасці Тэзэ. Апошняя – 43-я Еўрапейская сустрэча моладзі – у сувязі з пандэміяй прайшла анлайн.
На пераломе 2019 і 2020 гадоў Уроцлаў наведалі 15 тысяч маладых людзей з 70 краін. Пра сутнасць мерапрыемства распавёў мітрапаліт Гжэгаж Рысь:
-Тэзэ – гэта сёння адно з важнейшых месцаў на мапе Касцёла, паколькі там ёсць чыстае Евангелле. То бок засяроджанне на Божым Слове і Еўхарыстыі, узаемнае прыняцце ўсіх, у маўчанні, у малітве. Самае істотнае ў Касцёле, у Евангеллі – ёсць у Тэзэ.
Ініцыятар сустрэч Моладзі, брат Ражэ, наведаў Варшаву ў 1999 г. Ён сказаў тады, што на жыццё чалавека вельмі ўплывае тое, ці ўмее ён любіць і прабачаць:
-Не вялікія дары і здольнасці вызначаюць найважнейшыя змены ў нашым жыцці, а перш за ўсё – самы сціплы дар разумець іншых людзей, дараваць і любіць.
Важным і вельмі характэрным элементам супольнай малітвы ў Тэзэ з’яўляецца спеў. Простыя мелодыі, медытатыўны характар і пераклады на многія мовы спрыялі папулярнасці спеваў Тэзэ сярод хрысціян. Яны выкарыстоўваюцца ў літургічнай практыцы большасці канфесій на ўсіх кантынентах. Спевы, несумненна, з’яўляюцца самым пазнавальным плёнам існавання супольнасці.
Супольнасць Тэзэ арганізоўвае Еўрапейскія сустрэчы моладзі з 1978 года ў розных гарадах Еўропы. Усяго маладыя хрысціяне наведалі больш за дзясятак еўрапейскіх гарадоў.
Экуменічная супольнасць Тэзэ была заснавана ў 1940 годзе ў Францыі. Яна была створана для садзейнічання і ажыццяўлення прымірэння паміж людзьмі розных веравызнанняў і поглядаў. Яе заснавальнікам быў брат Ражэ, які быў забіты ў 2005 годзе падчас цэлебрацыі службы. З таго часу кіраўніком супольнасці з’яўляецца брат Алоіс з Германіі. Супольнасць Тэзэ з’яўляецца адным з найбольш наведвальных цэнтраў хрысціянскага жыцця ў свеце.
Браты абавязваюцца да канца жыцця дзяліцца адзін з адным духоўнымі і матэрыяльнымі дабротамі, прытрымлівацца цэлібату і вялікай прастаце. У цяперашні час супольнасць налічвае больш за сотню братоў евангельскага паходжання і католікаў больш чым дваццаці пяці нацыянальнасцяў. У цэнтры кожнага дня ў Тэзэ знаходзіцца трохразовая малітва. Браты жывуць толькі сваёй працай. Некаторыя з іх жывуць сярод самых бедных.
ав
слухайце аўдыё