Беларуская Служба

Новы метад лячэння мукавісцыдоза заснаваны на таблетцы

14.07.2022 12:40
Стандартнае лачэнне палягае на штодзённых інгаляцыях і адсмоктванні сакрэта.
Аўдыё
  • Лячэнне мукавісцыдозу новым метадам; Прылада для тэставання лекаў;Палякі падтрымліваюць будаўніцтва наземных ветрапаркаў
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Vadim Zakharishchev

Шпіталь «Здрое» ў Шчэціне пачаў лячэнне мукавісцыдозу новым метадам. Гэта адзін з першых цэнтраў у Польшчы, які далучыўся да праграмы каўзальнай тэрапіі. У лекавую праграму ўключаны 22 пацыенты, пяцёра ўжо пачалі лячэнне.

Пацыенты прымаць таблетку кожную раніцу і ўвечары. Як паведаміў Павел Ганэрка (Paweł Gonerko), доктар Аддзялення педыятрыі, алергалогіі і пульманалогіі шпіталя «Здрое» ў Шчэціне, даследаванні паказалі, што тэрапія вельмі эфектыўная, пацыенты могуць жыць нармальным жыццём і дажываць старасці:

- Калі дагэтуль з улікам інтэнсіўнага лячэння хворага, штодзённай інгаляцыі і адсмоктванне сакрэта, хворы выжываў 40-50 гадоў, то цяпер дзякуючы новай тэрапіі хворыя мукавісцыдозам будуць дажываць сярэдняга статыстычнага ўзросту ў Польшчы, мы ўсе на гэта спадзяемся.

Войцех – першы пацыент, які атрымаў новае лячэнне. Праз месяц ён будзе жаніцца:

- Я спаў інакш, чым раней, не было дыхавіцы. Спачатку мне не хацелася верыць, што гэта так. Я вельмі ўсцешаны, усе мае планы мяняюцца, веру, што ўсё будзе добра.

Прэпарат атрымала таксама 13-гадовая Мальвіна. Як сказала яе маці, гэта шанец на нармальнае жыццё.

Тэрапія каштуе каля 80 тысяч злотых (16,5 тыс.еўра) у месяц для аднаго пацыента. Лекі трэба прымаць да канца жыцця. 

У Вялікабрытаніі, дзе пацыенты таксама праходзяць гэтую тэрапію, запатрабаванасць на трансплантацыю лёгкіх для хворых мукавісцыдозам знізілася на 50 працэнтаў.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка