Беларуская Служба

Амбасадар Украіны: Мы спрабуем перашкодзіць Францішку сустрэцца з Кірылам

17.07.2022 14:13
Пра тое, што гэта можа адбыцца падчас папскага візіту ў Казахстан у верасні, некалькі разоў казаў сам Папа Францішак.
ВінніцаPAP/EPA/ROMAN PILIPEY

Амбасадар Украіны пры Апостальскай Сталіцы Андрэй Юраш заявіў, што ўкраінская дыпламатыя робіць усё магчымае, каб не дапусціць да сустрэчы папы Францішка з патрыярхам Кірылам. Пра тое, што гэта можа адбыцца падчас папскага візіту ў Казахстан у верасні, некалькі разоў казаў сам Папа Францішак.

У інтэрв’ю Радыё Свабодная Еўропа Юраш патлумачыў, што такая сустрэча не прынясе карысці экуменічнаму дыялогу і не павысіць аўтарытэт Святога Пасаду, бо «гаворка ідзе пра сустрэчу з адвакатам д’ябла», які апраўдвае забойства і ўвесь час хлусіць. Між тым Папа ўвасабляе свет духоўнасці, міру, любові і жадання ўзаемаразумення паміж усімі людзьмі.

-У Папы няма шанцаў пераканаць карпарацыю адвакатаў д'ябла, такую як Руская праваслаўная царква, – сказаў дыпламат. Ён дадаў, што сустрэча Францішка з Кірылам у кантэксце вайны ва Украіне была б стратай для Святога Пасаду. Аднак, калі сустрэча і адбылася б, то яна не павінна быць двухбаковай (як і адмененая сустрэча, запланаваная на 14 чэрвеня ў Іерусаліме), але павінна праходзіць у рамках візіту Папы Францішка ў Казахстан для ўдзелу ў VII Кангрэсе лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій, які адбудзецца ў верасні ў Нур-Султане.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры

Папа Рымскі заклікаў да міру ва Украіне ў рамках глабальнай мірнай дамовы

03.07.2022 17:34
Папа сказаў, што дасягненне міру ва Украіне з’яўляецца выклікам для мудрых лідараў, якія разумеюць неабходнасць глабальнага міру.