Беларуская Служба

Арцыбіскуп Львова: Трагедыя бежанцаў ва Украіне набывае іншае аблічча

17.07.2022 17:45
Па словах арцыбіскупа Мечыслава Макшыцкага, цяпер гаворка пра больш абяздоленых і параненых людзей. 
ВінніцаPAP/EPA/ROMAN PILIPEY

Вайна, якая працягваецца 140 дзён ва Украіне, выклікала вялікі адток людзей. Яны пакідаюць тэрыторыі, якім пагражаюць ваенныя дзеянні, і шукаюць прытулку на захадзе Украіны і за мяжой.

Па словах арцыбіскупа Львоўскага Мечыслава Макшыцкага, цяпер мы маем справу з больш абяздоленымі і параненымі людзьмі. З самага пачатку вайны Львоў быў месцам прытулку для ваенных бежанцаў. Парафіяльныя цэнтры, кляштары, рэкалекцыйныя дамы і семінарыі ўвесь час прымаюць людзей у патрэбе. Вось як арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі апісвае цяперашнюю сітуацыю з бежанцамі: «Сітуацыя ва Украіне вельмі складаная. Вайна працягваецца. Кожны дзень да нас у Львоў прыязджаюць бежанцы. Я з імі сустракаюся і бачу, што гэта ўсё больш цяжкія справы. Зараз да нас прыязджаюць вельмі скалечаныя людзі, часта на інвалідных вазках, дзеці-сіроты. Тут мы стараемся прыняць іх з любоўю і прыйсці ім на дапамогу».

Мітрапаліт Львоўскі выказвае падзяку тым, хто працягвае дасылаць гуманітарную дапамогу: «Вялікі дзякуй за салідарнасць з намі і ўсім, хто нас падтрымлівае».

Арцыбіскуп кажа пра пастаянную патрэбу гуманітарнай дапамогі. Многія страцілі не толькі дах над галавой, але і працу, і заробкі. Асабліва востра гэта адчуваецца ў разбомбленых гарадах усходняй Украіны.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры

Амбасадар Украіны: Мы спрабуем перашкодзіць Францішку сустрэцца з Кірылам

17.07.2022 14:13
Пра тое, што гэта можа адбыцца падчас папскага візіту ў Казахстан у верасні, некалькі разоў казаў сам Папа Францішак.