Беларуская Служба

На месцы колішняга «Басовішча» 15-16 ліпеня прайшоў Фестываль Абуджаных «Тутака»

17.07.2022 13:17
Ладзіліся разнародныя майстар-класы, спектаклі, акцыі свабоды ды канцэрт беларускіх зорак.
Аўдыё
  • На месцы колішняга "Басовішча" 15-16 ліпеня прайшоў Фестываль Абужаных «Тутака»

Хто прабудзіўся ў час Фестывалю Абуджаных? Што можна было вывучыць на лясной паляне Барык побач Гарадка на Падляшшы блізка польска-беларускай мяжы? Фестываль абуджаных беларусаў «Тутака» прыцягнуў шматлікіх наведвальнікаў, якія нягледзячы на дрэннае надвор'е, супольна бавілі час.

Ладзіліся разнародныя майстар-класы, спектаклі, акцыі свабоды ды канцэрт беларускіх зорак. На паляне Барык побач Гарадка на Падляшшы завяршыўся двухдзённы Фестываль Абуджаных «Тутака». Гэта фестываль сучаснай беларускасці накіраваны як да беларусаў, якія зʼехалі са сваёй радзімы, так і да этнічных беларусаў у Польшчы. Тут сустракаецца музыка, розныя віды мастацтва, месца сустрэч як для дзяцей так і для дарослых беларусаў. Падчас мерапрыемства гаворка ішла не толькі пра сітуацыю ў Беларусі але закраналіся таксама тэмы, звязаныя з барацьбой Украіны за сваю свабоду.

Фестываль Абуджаных «Тутака» – «пераемнік» колішняга легендарнага «Басовішча». Летась прайшоў другі раз. У час фестывалю адбылася мастацкая акцыя стварэння папяровых птушак – «птушак волі», дзе кожная птушка падпісаная імем і прозвішчам палітвязня.

З гасцямі (у гэтым ліку П.Латушка і Уладзімір Пугач J:Морс) і ўдзельнікамі фестывалю на паляне Барык гутарыла Анна Пятроўская.

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы