Беларуская Служба

«The New York Times»: З'явіўся новы нафтавы гулец. «Выратаванне планеты не зʼяўляецца нашым прыярытэтам»

30.07.2022 14:05
Конга хоча пачаць распрацоўку нафтавых радовішчаў і абʼяўляе тэндар на зямельныя ўчасткі, размешчаныя пасярод трапічных лясоў.
Flaga DRK
Flaga DRKMillenius/ Shutterstock

Сюжэт «The New York Times» перадрукавала Gazeta Wyborcza.

Конга, дзе знаходзіцца адзін з найбуйнейшых трапічных лясоў на Зямлі, абвясціла тэндар на продаж велізарнай цаліны нафтавым кампаніям. Гэта крок, з дапамогай якога краіна павінна стаць «новым інвестыцыйным месцам у нафтавай сферы».

Гэта таксама частка шырокага адыходу ад барацьбы са змяненнем клімату і канкурэнцыі за выкапнёвае паліва.
Нафтагазавыя ўчасткі, якія былі прадметам тэндару ў канцы ліпеня, распасціраюцца ў глыб нацыянальнага парку Вірунга, найважнейшага ў свеце запаведніка горных гарыл. Ёсць у парку і трапічныя тарфянікі, якія захоўваюць велізарную колькасць вуглякіслага газу, дзякуючы чаму ён не трапляе ў атмасферу і не спрыяе глабальнаму пацяпленню.

«Калі ў гэтых раёнах пачнецца здабыча нафты, мы можам чакаць глабальнай кліматычнай катастрофы, і ўсё, што мы можам зрабіць, гэта бездапаможна назіраць за гэтым», – сказала Ірэн Вабіва, якая ад імя Грынпіс у Кіншасе курыруе кампанію за лясы ў басейне ракі Конга.

Паварот, які зрабіла Конга зацярджаючы новыя бурэнні ў экалагічна незамяняльных раёнах, адбыўся праз восем месяцаў пасля таго, як прэзідэнт гэтай краіны Фелікс Цісекедзі выступіў на сусветным кліматычным саміце ў Глазга ў Шатландыя. Ён зацвердзіў 10-гадовае пагадненне аб ахове трапічных лясоў. У рамках гэтага пагаднення былі ўзятыя міжнародныя фінансавыя абавязацельствы ў памеры 500 мільёнаў долараў, якія павінны быць выплачаны Конга, адной з самых бедных краін свету, на працягу першых пяці гадоў дзеяння пагаднення.

Цяпер, калі сітуацыя з энерганосьбітамі ў свеце памянялася, галоўны спецыяліст па клімаце краіны і дарадца міністра па вуглевадародах Конга заявіў, што адзіная мэта Конга – атрымаць прыбытак праз тэндар, які падтрымае нацыянальныя фінансавыя праграмы ў барацьбе за скарачэнне беднасці і дапаможа стварыць гэтак неабходны эканамічны рост.

«Гэта наш прыярытэт», – сказаў Мпану ў інтэрвʼю на мінулым тыдні – Не ратаванне планеты.
яс


Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце