Беларуская Служба

Чаму на Марсе паўстала гіганцкая гара, а на Зямлі такіх гігантаў няма?

11.08.2022 15:26
 Олімпус Монс узвышаецца на 21 км, ён находзіцца на Марсе.
Олімпус Монс на МарсеAutorstwa NASA - http://nssdc.gsfc.nasa.gov/photo_gallery/photogallery-mars.html#features, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=89479

Олімпус Монс (Olympus Mons) лічыцца самай высокай гарой на планетах Сонечнай сістэмы. Олімпус Монс узвышаецца на 21 км, ён находзіцца на Марсе. Гэта вулкан дыяметрам 624 км у аснаванні, ён быў адкрыты амаль 50 гадоў таму.

Чаму на Марсе паўстала гіганцкая гара, а на Зямлі такіх гігантаў няма, хаця Чырвоная планета ў тры разы меншая за нашую?

Геолаг Марцін Рышкевіч тлумачыць, што мільёны гадоў таму Марс быў планетай падобнай да Зямлі, на ей паралельна праходзілі працэсы такія ж, як і на Зямлі. Аднак Марс пацярпеў няўдачу, кажа даследчык.

- На працягу першага мільярда гадоў Марс і Зямля развіваліся падобна. Верагодна, што і на Марсе з’явілася тады жыццё. Некаторыя даследчыкі даказваюць нават, што жыццё прыбыло на Зямлю з Марса разам з марсіянскімі метэарытамі. Там раней, чым на Зямлі з'явілася вада, атмасфера, было цёпла, ішлі дажджы, то бок былі ўмовы, каб жыццё развівалася. Але ўсё скончылася па прычыне таго, што Марс - невялікая планета. Таму ён раней страціў унутранае цяпло, у адрозненне ад Зямлі.

Унутранае цяпло планет з’яўляецца ў выніку распаду радыеактыўных элементаў, якіх было мала для таго, каб доўга ўтрымаць высокую тэмпературу ўнутры планеты , – кажа Рышкевіч.

- На Зямлі вулканы існуюць ад самага пачатку і да сёння, але яны дзейнічаюць  кароткачасова. На Зямлі ўсё непастаяннае, бо ўсё знаходзіцца ў пастаянным руху. Ніякая зʼява не доўжыцца больш за некалькі дзясяткаў мільёнаў гадоў, літасферныя плыты перамяшчаюцца, акіяны паўстаюць і знікаюць, паўстаюць і знікаюць горы. А на Марсе ўсё гэта не адбывалася. Нейкая зʼява пачалася, але не працягвалася. Вулкан выбухнуў і так засталася гара. На Зямлі вулкан з аднаго месца даволі хутка перамяшчаецца ў іншае месца. Гэта як бы адзін і той жа вулкан, але ўжо ў іншым месцы. Гэта бачна, напрыклад на Гаваях, дзе назіраецца ланцуг вулканаў, многія выспы ў гэтым архіпелагу не маюць актыўных вулканаў, але засталіся вулканічныя ўзвышшы і выспы вулканічнага паходжання.

На Марсе было заўважана 10 гор, а на Зямлі іх тысячы, але няма настолькі высокіх. Самая высокая гара на Зямлі Эверэст не мае і 9 км, на Марсе – Олімпус Монс узвышаецца на 21 км.

ПР1/яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка