Беларуская Служба

Гісторыя загаду, які прадвызначыў Вікторыю Варшаўскую

12.08.2022 13:39
Мудрагелістая камбінацыя атакаў магла быць перакрэслена тым, што 10 жніўня загад маршала Пілсудскага патрапіў у рукі лютага ворага. 
Аўдыё
  • Гісторыя загаду, які прадвызначыў Вікторыю Варшаўскую
    ,  1920 .
Польскія жаўнеры падчас Варшаўскай бітвы, жнівень 1920 г. Крыніца: Wikimedia Commons/dp

102 гады таму перад вырашальнай бітвай пачалася канцэнтрацыя сілаў Войска Польскага. Фігуры на гістарычнай шахматнай дошцы былі ўсталяваныя ў адпаведнасці з загадамі, распрацаванымі на пачатку ліпеня, а іх перамяшчэнне ўпарадкавана загадам, аддадзеным у ноч з 6 на 7 жніўня. Неўзабаве, 12 жніўня, пачалася вялікая шахматная партыя, ад якой будзе залежаць лёс Польшчы ды ўсёй Еўропы.

Шахматная аналогія невыпадковая. Такое параўнанне выкарыстоўваў сам Юзэф Пілсудскі ў кнізе «Год 1920». Разгром Конармія Сямёна Будзёнага пад Берасцем і Бродамі дазволіў правесці запланаваную Пілсудскім з сярэдзіны ліпеня аперацыю па адкідванні войскаў Заходняга фронту генерала Міхаіла Тухачэўскага глыбокім ударам з флангу.

Першапачаткова план, сфармуляваны ў загадзе Галоўнакамандуючага № 7433 / III ад 9 ліпеня, прадугледжваў наступленне на Чырвоную Армію з Бугу з раёну Бераусця, але падзенне крэпасці на пачатаку жніўня прымусіла штаб галоўнакамандуючага перанесці пачатак удару на лінію Віслы, пад Варшаву.

«Гэты дакумент, складзены на падставе рашэння маршала Пілсудскага, нашым генеральным штабам пад кіраўніцтвам генерала Развадоўскага, стаў асновай Варшаўскай бітвы», – так у 1950-ыя гады на хвалях «Рвдыё Вольная Еўропа» прыгадваў удзельнік бітвы, генерал-маёр Войска Польскага, кавалер ордэна Virtuti Militari Браніслаў Рэгульскі:

-Позна ўвечары начальнік аператыўнага ўпраўлення Генштаба палкоўнік Тадэвуш Піскор вярнуўся з Бельведэрскай канферэнцыі і прывёз план групоўкі і кірункаў, а таксама заўвагі аб галоўнай задуме і выканаўчых інструкцыях. Мы адразу пачалі рэдагаваць загад. Палкоўнік Піскор стомлены ляжаў на канапе ў маім кабінеце, і мы пачалі фармуляваць загад. Паведаміўшы мне галоўнае, ён пакінуў чарнавік падрабязнай рэдакцыі.

Праца была зробленая на паперы, алоўкам, і потым яна зноў была перададзена Развадоўскаму. Калі пазней я атрымаў канцэпцыю напісаную алоўкам для набору на машынцы, я ўбачыў подпіс маршала Пілсудскага, генерала Развадоўскага і палкоўніка Піскора. Натуральна, там быў і мой подпіс, як кіраўніка секцыі, адказнай за рэдагаванне загаду.

Пра асновы плана палякі вырашылі паведаміць старшыню ваеннай місіі Антанты ў Польшчы, вопытнага ветэрана Вялікай вайны генерала Максіма Вейгана, аповед працягвае Браніслаў Рэгульскі:

– 7 жніўня раніцай я пайшоў па загадзе палкоўнік Піскора да генерала Вейгана, які таксама знаходзіўся ў Саскім палацы пры нашым Генштабе, з загадам паведаміць генералу, і вядома, перакласці яму на французскую мову загад аб перагрупоўцы нашых войскаў. Генерал прыняў гэты загад без агаворак, але ўказаў на неабходнасць трывалай абароны Вепша і мастоў праз яго

Асноўная ідэя плана будучай бітвы грунтавалася на падзеле абароны на тры франты: Паўднёваму фронту ставілася пасіўная задача – прыкрыць усю аперацыю і стрымліваць сілы бальшавіцкага Паўднёва-заходняга фронту; Паўночнаму фронту, падпарадкаванаму камандаванню генерала Юзэфа Халера, загадвалася адбіць галоўны ўдар бальшавікоў на Варшаву; завяршальную задачу – наступ у фланг праціўніка і адсяканне яго ад уласных рэзерваў – павінен быў выканаць Цэнтральны фронт.

Уся гэтая мудрагелістая камбінацыя атакаў магла быць перакрэслена тым, што 10 жніўня загад маршала Пілсудскага патрапіў у рукі лютага ворага. На шчасце для Польшчы і свету, Тухачэўскі не паверыў, што ён сапраўдны. Бальшавцікі ваенаначальнік падазраваў, што яму падкінулі фальшыўку, каб увесці ў зман.

Пілсудскі даведаўся пра гэта дзякуючы звесткам радыёвыведкі. План быў у атмасферы яшчэ большай таямніцымадыфікаваны. 5-я армія генерала Уладзіслава Сікорскага атрымала задачу наступу ў кірунку ракі Вкры. Гэты крок павінен быў ліквідаваць пагрозу атачэння Варшавы з захаду. Загад быў напісаны рукой генерала Тадэвуша Развадоўскага і меў выдуманы нумар 10000.

Слухайце аўдыё!

pr/iar/эж 

Больш на гэтую тэму: Машына часу

Гісторык: «Цуд на Вісле» не быў цудам

15.08.2020 09:13
«Варшаўская бітва стала істотным чыннікам не толькі захавання незалежнасці Польшчы, але таксама чыннікам захавання незалежнасці краінаў Балтыі».

Сайт Польскага радыё «Варшаўская бітва 1920» змагаецца за тытул «Гістарычнай падзеі года»

30.08.2021 12:15
Створаны грамадскай радыёстанцыяй сайт, гэта сучасны аповед пра адну з найважнейшых гістарычных падзеяў у Еўропе.