Беларуская Служба

Кошты на садавіну і гародніну найбольш выраслі ў Турцыі і Беларусі

19.08.2022 10:57
Беларусь заняла другой месца па росце коштаў з 94 краін.
Аўдыё
  • Кошты на садавіну і гародніну найбольш выраслі ў Турцыі і Беларусі
.
.крыніца: picodi.com

Кошт цэнаў на самыя папулярныя садавіну і гародніну прааналізавалі аналітыкі Picodi.com, платформы разумнага шопінгу. Гэта сайт, які збірае інфармацыю аб магчымасцях заашчадзіць на пакупках. У бліжэйшы час будзе запушчана паслуга cachback, калі карыстальнікі змогуць вярнуць назад частку выдаткаваных грошай.

У фірме ёсць аналітычна аддзел, які сочыць за цэнамі на тавары і паслугі і даследуе перавагі пакупнікоў. У апошнім аналізе аналітыкі Picodi прааналізавалі рост цэн на сем прадуктаў харчавання ў 94 краінах. Сярод іх Беларусь апынулася на другім месцы.

Расказвае аналітык Picodi Мікалай Кашчэеў.

-Мы ўзялі такія прадукты як бульба, памідоры, цыбуля і салат, а таксама бананы, яблыкі і апельсіны. Мы ўзялі іх таму, што гэта самыя папулярныя гародніна і садавіна ў свеце, а іх цэны рэгулярна манітораць пакупнікі ў краінах. Мы вырашылі параўнаць ліпеньскія цэны са студзеньскімі, паколькі ў многіх краінах гэта перыяд росту інфляцыі. Для параўнання былі выбраныя 94 краіны свету, дзе нам удалося атрымаць дадзеныя, якім можна давяраць. У асноўным гэта краіны Еўропы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Азіі і Аўстраліі. Афрыканскія краіны прадстаўленыя ў невялікай колькасці, таксама не ўлічваліся мікрадзяржавы. З нашага аналізу выйшла, што ў большасці краін садавіна і агародніна падаражэлі. І гэта нягледзячы на перыяд збору ўраджаю. Самае вялікае падаражэнне мы адзначылі ў Турцыі, там цэны на садавіну і агародніну выраслі на 72%. У Беларусі за першыя сем месяцаў яны ў сярэднім падаражэлі на 33%. На трэцім месцы Расія – 27%. Літва заняла чацвёртае месца з 24%. Украіна – шостае месца з 20%. У Польшча садавіна і гародніна не даражэлі так моцна. Сярэдняе падаражэнне склала 2%. Аднак, калі глядзець асобныя пазіцыі, то вельмі моцна падаражэлі памідоры, на 34%. Астатнія прадукты падаражэлі ці нязначна, як бананы, усяго на 0,5%, ці патаннелі – бульба, яблыкі, цыбуля і апельсіны.

Сярэдняе падаражэнне на садавіну і гародніну ў Беларусі склала 33,4%. Адначасова ўсё ж ёсць краіны, дзе цэны не выраслі, а нават панізіліся. У многім гэта залежала ад коштаў на паліва, кажа Мікалай Кашчэеў.

-Калі казаць пра Беларусь, то рост цэн на ўсе прадукты быў двухзначны. Яблыкі падаражэлі на 40%, апельсіны на 15%, бананы на 48%, цыбуля на 30%, бульба на 17%, памідоры на 52%, салат на 33%. У шэрагу дзяржаў цэны нават упалі. У асноўным гэта краіны Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі, як Балівія, Эквадор, Панама, Дамініканская Рэспубліка. У нашым аналізе цэнаў паліва мы даведаліся, што ўрады Балівіі і Эквадора замарозілі цэны на бензін, што прывяло да адсутнасці падаражэння прадуктаў. Рост коштаў на паліва – гэта адзін з асноўных рухавікоў інфляцыі ў эканоміцы. У Беларусі за першае паўгоддзе бензін падаражэў на 17%, што не магло не паўплываць на кошты харчавання. Таксама нельга забываць, што Турцыя – галоўны пастаўшчык садавіны і гародніны на беларускі рынак, а там быў самы вялікі рост цэн з усіх 94 краін. Нельга забываць і пра санкцыі ды аслабленне беларускай валюты.

Ці ёсць нейкі шанец на змены? Аналітык Picodi гаворыць, што прагнозы ў іх кепскія.

-Калі ідзе пра прагнозы, то яны ў нас не радасныя. Асноўныя гандлёвыя партнёры Беларусі, як Расія, Украіна і Турцыя знаходзяцца ў глыбокім крызісе, што будзе працягваць негатыўна ўплываць і на эканоміку Беларусі.

Аналіз кампаніі Picodi можна прачытаць тут

ав