Правільна падабраны школьны ранец мае вялікае значэнне ў развіцці правільнай паставы і пазбяганні скрыўленняў і боляў пазваночніка. Важна падабраць заплечнік адпаведна да росту і вагі дзіцяці, нагадала перад пачаткам новая навучальнага года прадстаўніца Дзяржаўнага санітарнага нагляду ў Варшаве Яанна Нарожняк(Joanna Narożniak):
- Школьны ранец павінен мець роўныя, шырокія рамяні, адрэгуляваныя па росце вучня. Даўжыня плечавых рамянёў павінна дазваляць лёгка здымаць заплечнік і ў той жа час садзейнічаць таму, каб ранец добра прылягаў да спіны.Трэба таксама вучыць дзяцей, што ранец трэба насіць на абодвух рамянях.
Згодна з рэкамендацыямі спецыялістаў, вага заплечніка разам з падручнікамі і школьнымі наборамі не павінна перавышаць 10-15 працэнтаў ад масы цела школьніка:
- Здараецца, што вучні кожны дзень носяць усе падручнікі, неабходныя на ўвесь тыдзень, у тым ліку спартыўную вопратку і абутак для фізкультуры або бутэльку з вадой. Дзеці малодшага ўзросту часта бяруць у школу дадатковыя рэчы – цацкі, сшыткі, іг.д. Гэта непатрэбныя рэчы, якія не павінны быць у заплечніку.
Паводле даследаванняў, праведзеных Дзяржаўным санітарным наглядам, сярод васьмікласнікаў былі школьнікі, якіх ранцы важылі 11 кілаграмаў. А вага заплечнікаў вучняў сёмых класаў часта перавышала 8 кілаграмаў.
IAR /аз