Беларуская Служба

Усе ядомыя грыбы аказваюць тэрапеўтычны эфект

10.09.2022 11:12
У цяперашні час каля 700 відаў грыбоў праяўляюць аздараўленчае дзеянне. 
Аўдыё
  • Усе ядомыя грыбы аказваюць тэрапеўтычны эфект
.
Грыбы. Photo:jarmoluk /pixabay.com/CC0 Public Domain

Прыйшоў грыбны сезон, а разам з ім нанова ўсплываюць пытанні пра карысць грыбоў. Доўга панавала меркаванне, што грыбы не даюць арганізму ніякіх пажыўных рэчываў, што яны служаць толькі для арамату і смаку страваў. Паступова пачала паяўляцца новая інфармацыя аб тым, што ўсё ж грыбы маюць пажыўныя каштоўнасці і варта іх есць. Больш таго, згодна з рэкамендацыямі, грыбы неабходна ўжываць у штодзённым рацыёне для правільнага стану нервовай сістэмы чалавека. Асабліва калі камусьці спаўняецца 40 гадоў, калі пачынаецца старэнне арганізму.

Госць Польскага радыё – прафесар Бажэна Мушыньска з Ягелонскага ўніверсітэту, якая займаецца вывучэннем грыбоў. Прафесар доўгі час займаецца вывучэннем тэрапеўтычных якасцяў грыбоў. Па-першая, яна звяртае ўвагу, што ўсе ядомыя грыбы знаходзяцца ў спісе лекавых раслін. Прафесар кажа, што некаторыя злучэнні можна знайсці ва ўсіх грыбах, але і кожны грыб мае ўласцівыя толькі сабе якасці.

-Субстанцыі, якія можна знайсці ва ўсіх грыбах, гэта перш за ўсё поліцукрыды, якія распускаюцца ў вадзе, і якія стымулююць імунітэт. Гэта цукрыды, якія ўтрымліваюць эхінацэя ці дзіванна, шэраг іншых раслін. Але поліцукрыды ў грыбах вельмі спецыфічныя. Іх імунастымулюючыя ўласцівасці даказаныя навукова. Важна, што ў многіх краінах лекі з грыбоў выкарыстоўваюць у традыцыйнай анкалагічнай тэрапіі, асабліва падчас хімія- і радыётэрапіі. Розныя субстанцыі ў грыбах маюць уплыў таксама на наш мозг, супрацьдзейнічаюць стомленасці, павялічваюць імунітэт, спыняюць выпаданне валасоў, павялічваюць апетыт, што важна падчас хімія- і радыётэрапіі. Гэта таксама субстанцыі, якія прадухіляюць цукровы дыябет, дзейнічаюць антыбактэрыйна, супрацьвірусна. Такім чынам уласцівасцяў гэтых субстанцый – вельмі шмат.

Акрамя таго, кожны гатунак грыбоў утрымлівае характэрныя толькі для сябе лекавыя субстанцыі. Напрыклад, вешанка мае левастацін, які ўжываецца ў лячэнні павышанага халестырыну. Бажэна Мушыньска расказвае пра навуковыя даследаванні, калі пацыентам з празмерна павышаных халестырынам давалі піць адвары з вешанкі. Пасля месяца тэрапіі іх аналізы былі ў норме. Таксама левастацін запавольвае старэнне арганізму. Субстанцыяй, якая таксама ўплывае на працэсы старэння, з’яўляецца эргацінэін, якая ёсць ва ўсіх грыбах. Эксперт кажа, што арганізм чалавека не ў стане сам забяспечваць сябе эргацінэінам, таму яго трэба пастаўляць у ежы. Шмат эргацінэіну маюць шампіньёны.
Субстанцыя, якія ёсць у грыбах, дапамагаюць лячыць дэпрэсію, спраўляцца са стрэсам, карысна ўплываюць на нервовую сістэму.

-Ёсць рэкамендацыі, якія кажуць аб тым, што для правільнай працы нервовай сістэмы чалавека грыбы павінны быць у штодзённым меню, асабліва пасля 40 году жыцця. У гэтым узросце пачынаецца працэс старэння, рэзка падае ўзровень мелатаніну. Гэта субстанцыя, якая прадухіляе працэсы старэння, ракавыя захворванні, аднаўляе арганізм, і якая дзейнічае калі мы спім. Пасля 40 гадоў яе ўзровень падае да 60-70 працэнтаў. Гэта натуральныя працэсы старэння, на жаль, на старасць мы яшчэ нічога не прыдумалі.
Людзі выкарыстоўвалі грыбы са старажытнасці, але ў Еўропе навуковыя даследаванні над тэрапеўтычнымі ўласцівасцямі грыбоў пачаліся нядаўна, толькі ў 1974 годзе.

Мікатэрапія (або фунгатэрапія) – папулярны ў натуральнай медыцыне, асабліва на Далёкім Усходзе, від тэрапіі, які заключаецца ў выкарыстанні лекавых уласцівасцяў грыбоў пры лячэнні розных захворванняў. У цяперашні час каля 700 відаў грыбоў праяўляюць аздараўленчае дзеянне. Каля 200 здабываецца ў асноўным на Далёкім Усходзе.

Бажэна Мушыньска расказвае яшчэ адну цікавую рэч: расліны жывуць у сімбіёзе з грыбамі.

-Толькі 10% усіх грыбоў даюць плёны, якія мы прызвычаіліся бачыць і збіраць у лясах, яны жывуць у сімбіёзе з дрэвамі. Астатнія грыбы жывуць у глебе, у сімбіёзе з раслінамі і гэта яны адказныя за экасістэмы. Толькі грыбы ў стане раскласці арганічныя рэчывы да неарганічных злучэнняў, якія распускаюцца ў вадзе, і якімі харчуюцца расліны. Гэта незвычайная натуральныя сетка злучэнняў. Грыбы спалучаюцца з каранямі ў гіганцкія камунікацыйныя сеткі. Гэта захапляльны працэс. Калі мы заходзім у лес, адчуваем пах і кажам: пах лесу. А гэта пах грыбоў, а канкрэтна іх абмену рэчываў.

Дзякуй за размову.

слухайце аўдыё

ав/Д.Трушчак


Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце