Уладзімір Наумюк – гэта адзін з найбольш вядомых на Падляшшы народных мастакоў-скульптараў. Нарадзіўся ў 1935 годзе ў невялікай вёсцы Канюкі на рацэ Нарва. Вельмі рана страціў бацькоў, а яго выхаваннем займаліся бацькаў брат і дзядулі.
Разьбой у дрэве пачаў займацца яшчэ ў пачатку 60-ых гадоў. Супрацоўнічаў з «Цэпэліяй» (CEPELIA) – установай, якая папулярызавала народных творцаў. Тэматыка ягоных працаў заўсёды была звязана з жыццём вёскі і яе жыхароў.
Уладзімір Наумюк атрымліваў таксама творчыя стыпендыі і ўзнагароды, з якіх найважнейшая – гэта Узнагарода імя Оскара Кольбэрга ў 2005 годзе.
Як гаворыць сам мастак, зараз разьбой ён амаль не займаецца, а ў сваю майстэрню заглядае зрэдку.
слухайце далучаны гукавы файл аўдыё
Яраслаў Іванюк
Працы У. Наумюка
Працы У. Наумюка
Скульптуры У. Наумюка
Працы мастака
Хата Уладзіміра Наумюка
Праца скульптара