Беларуская Служба

Навукоўцы даследуюць вобласці мозгу, якія адказваюць за мысленне

22.09.2022 14:40
Можна падазраваць, што змены ў гэтых абласцях звязаны з рознымі захворваннямі – шызафрэніяй, дэпрэсіяй, біпалярным засмучэннем і іншым дакучлівым станам.
Аўдыё
  • Першы польскі гібрыдны цягнік Impuls 2; Міжнародны кангрэс астранаўтаў; PKN Orlen робіць стаўку на вадародныя запраўкі; Навукоўцы даследуюць вобласці мозгу, якія адказваюць за мысленне
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjneAxel_Kock/Shutterstock.com

У рамках праекта Human Brain Project навукоўцы нанеслі на карту чатыры вобласці мозгу, якія адказваюць за розныя аспекты мыслення.

Праект «Мозг чалавека» – еўрапейская праграма, у якой бяруць удзел больш за 500 спецыялістаў з 16 краін. Яны з дапамогай штучнага інтэлекту і нейраінфарматыкі спрабуюць расшыфраваць, як працуе чалавечы мозг. Спецыялісты мяркуюць, што атрыманыя вынікі могуць быць выкарыстаны як у медыцыне, так і ў новых відах камп'ютарных тэхналогій.

Навукоўцы ўжо нанеслі на карту чатыры вобласці пярэдняй прэфрантальнай кары, якія ўдзельнічаюць у кантролі розных тыпаў кагнітыўных працэсаў – у тым ліку ўвагі, працоўнай памяці, прыняцця рашэнняў і планавання дзеянняў.

Можна падазраваць, што змены ў гэтых абласцях звязаны з рознымі захворваннямі – шызафрэніяй, дэпрэсіяй, біпалярным засмучэннем і іншым дакучлівым станам.

Даследчыкі прааналізавалі размяшчэнне клетак у мазгавой тканцы, сабранай у 10 памерлых людзей. На гэтай аснове склалі карты.

Навукоўцы таксама выявілі адрозненні, параўноўваючы мазгі мужчын і жанчын. Абʼём даследаваных абласцей быў відавочна большы ў жанчын.

Адкрыццё магло б растлумачыць адрозненні ў кагнітыўных функцыях, паводзінах і зʼяўленні розных сімптомаў захворвання паміж поламі, лічаць навукоўцы.

PAP/яс

У далучаным файле эфірны выпуск перадачы Навука і тэхніка

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка