Пачынаецца кастрычнік, месяц, у якім асабліва варта звярнуць увагу на жывёлу. Гэта Міжнародны месяц дабрабыту жывёлаў, і ён пачынаецца з Сусветнага дня вегетарыянства. Свята было заснавана 22 лістапада 1977 года ў Нью-Дэлі Міжнародным саюзам вегетарыянцаў (IVU) падчас 24-га Сусветнага кангрэса вегетарыянцаў. Галоўная мэта гэтага дня – паказаць карысць гэтага ладу жыцця, пазбаўленага жорсткасці і гвалту ў адносінах да жывёлы.
Лацінскае vegetus азначае здаровы, свежы, поўны жыцця, а vegetabilis – расліна. Таму вегетарыянская дыета арыентавана на прадукты расліннага паходжання, натуральную і арганічную ежу. Гэта азначае, што ўжыванне мяса і мясных прадуктаў выключана. Паводле ацэнак, ад 1% да 5% насельніцтва свету прытрымліваюцца вегетарыянскай дыеты.
Прычын пераходу на вегетарыянскую дыету ёсць некалькі. Часцей за ўсё вегетарыянства выбіраюць па этычных меркаваннях, з увагі на правы жывёлы. Вегетарыянства ў такім выглядзе не абмяжоўваецца толькі адмовай ад ужывання мяса. Таксама звяртаецца ўвага на касметыку, вопратку і абутак.
Ёсць яшчэ адзін аспект, і гэта рэлігія. Забароны або абмежаванні на спажыванне мяса з'яўляюцца ў многіх рэлігіях.
Чарговы аргумент – эканамічнае пытанне. Вегетарыянства адносна таннае, таму што яно заснавана на збожжавых, гародніне і садавіне, якія лягчэй вырошчваць у адрозненні ад жывёлагадоўлі. Аднак больш важным аспектам зʼяўляецца пытанне здароўя. Правільна збалансаваная і разнастайная вегетарыянская дыета можа задаволіць усе неабходныя патрэбы арганізма і нават палепшыць яго функцыянаванне.
Крытыкі вегетарыянства часта высоўваюць аргумент, што вегетарыяне маюць харчовыя недахопы. Дыетолаг Ганна Сталіньска-Федаровіч з Нацыянальнага цэнтра харчовай адукацыі гаворыць, што вегетарыянская дыета адпаведная для кожнага, у любым узросце, у любым стане здароўя. Для гэтага павінна быць споўненая адна ўмова:
-Гэта павінна быць дыета цалкам збалансаваная. Тады на ёй могуць быць цяжарныя, кормячыя жанчыны, дзеці, спартоўцы, старэйшыя людзі. Харчовыя недахопы будуць у кожнай дыеце, калі яна не будзе збалансаваная. Недахопы на вегетарыянскай дыеце сустракаюцца ў такой самай ступені як і на дыеце традыцыйнай. Пры гэтым сапраўды звяртаецца большая ўвага на недахопы жалеза, паколькі найлепш засвойваецца жалеза з мяса. Таксама могуць быць недахопы кальцыю, калі ў дыеце няма малака і малочных прадуктаў. Часта бачная неадпаведная прапорцыя паміж кіслотамі амега-3 і амега-6 па прычыне адсутнасці тлустай марской рыбы. Недахоп вітаміну Д, але гэта тычыцца ўсяго грамадства. Часта ў літаратуры паяўляецца інфармацыя пра недахопы цынку і селену.
Дыетолаг кажа, што ўсе недахопы неабходна выроўніваць прадуктамі харчавання. Вегетарыянцы павінны прымаць толькі вітамін Б12.
Добра збалансаваная вегетарыянская дыета ўяўляе сабой выдатную прафілактыку многіх цывілізацыйных хвароб, гаворыць Ганна Сталіньска-Федаровіч. Для гэтага, дыета павінна выглядаць узорна.
-Напэўна важныя збожжавыя прадукты, якія павінны быць з суцэльнага збожжа. У выпадку дзяцей яны часамі могуць быць больш ачышчаныя. Іх неабходна есці тры разы ў дзень, паколькі гэта галоўная крыніца жалеза, магнію, вітамін з групы Б і харчовых валокнаў. Другая вельмі важная група – гэта садавіна. Палова з яе павінна быць зялёная, паколькі яна ўтрымліваюць кальцый, магній, жалеза, таксама бялок. Неабходна звяртаць увагу на бабовыя, паколькі гэта галоўная замена мяса. Бабовыя павінны быць у тыповым абедзе вегетарыянца – катлета, суп, раней паста на бутэрброды. Напрыклад, на вячэру павінны быць кашы, суцэльны рыс ці макароны, гатаваная ці сырая садавіна, бабовыя.
Ганна Сталіньска-Федаровіч расказвае пры вынікі даследаванняў, што людзі, якія не ядуць мяса, даўжэй жывуць, радзей хварэюць на сэрца, цукровы дыябет, ракавыя захворванні, у першую чаргу рак кішэчніка. Яны маюць меншую рызыку хваробы Альцгеймера, Паркінсона. Не маюць праблем з запорамі, маюць прыгожыя скуру, валасы і пазногці, маюць шмат энергіі. Усё гэта магчыма пры выкананні галоўнай умовы – добра збалансаваная вегетарыянская дыета.
ав