Беларуская Служба

Чым жыве адна з «беларускіх» школ у Польшчы

14.10.2022 20:10
Школу ў Белавежы, дзе вывучаецца беларуская мова, мы наведалі з нагоды Дня настаўніка, які адзначаецца ў Польшчы 14 кастрычніка. 
Аўдыё
  • Чым жыве адна з «беларускіх» школ у Польшчы
Школафота: Pixabay.com/OpenClipart-Vectors

На Падляшшы, дзе кампактна пражывае беларуская нацыянальная меншасць, існуюць базавыя школы з навучаннем беларускай мовы ў якасці дадатковага прадмету. Адной з такіх устаноў з’яўляецца Комплекс школа і дзіцячы садок у гарадку Белавежа.

14 кастрычніка ў Польшчы адзначаецца Дзень нацыянальнай адукацыі, або інакш – Дзень настаўніка. У сувязі з гэтым наша калега Анна Пятроўская наведала менавіта школу ў Белавежы. З настаўніцай беларускай мовы Анжалінай Масальскай яна паразмаўляла пра настаўніцкую працу і выклікі, якія стаяць перад педагогамі.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы