Беларуская Служба

80 працэнтаў гуманітарнай дапамогі, якая паступае ва Украіну, паходзіць з прыходаў і царкоўных арганізацый

22.10.2022 08:11
Дырэктар польскага аддзелу «Дапамогі Касцёлу ў патрэбе» Вальдэмар Цісла перасцярог, каб гуманітарную дапамогу не сумяшчаць з палітычнай практыкай. 
Украінскі добраахвотнік сядзіць ля снарадаў у прыватным будынку ў нядаўна вызваленым пасёлку Камянка Харкаўскай вобласьці Украіны PAP/EPA/GEORGE IVANCHENKO

80 працэнтаў гуманітарнай дапамогі, якая паступае ва Украіну, паходзіць з прыходаў і царкоўных арганізацый, расказаў падчас канферэнцыі «Праблемы практычнай дапамогі бежанцам (матэрыяльнай, псіхалагічнай, духоўнай)» Польскага хрысціянскага форуму.

Дырэктар польскага аддзелу «Дапамогі Касцёлу ў патрэбе» Вальдэмар Цісла перасцярог, каб гуманітарную дапамогу не сумяшчаць з палітычнай практыкай. Ён узгадаў свой вопыт з краін вайны і спаслаўся на словы біскупа Эдварда Кавы, дапаможнага біскупа з Львова, які каардынуе гуманітарную дзейнасць, які адзначыў, што 80% падтрымкі, якая трапляе ва Украіну, паходзіць ад Царквы, у тым ліку парафій і арганізацый дапамогі.

«Мы павінны пачаць гаварыць пра тое, што мы робім. Ілжывая сціпласць не служыць нашаму аўтарытэту, і людзі хочуць бачыць, што зроблена з грошай, якія яны ахвяруюць. Яны хочуць ганарыцца дапамогай, у якой яны ўдзельнічаюць«, – растлумачыў ксёндз Цісла.

Ён таксама заклікаў пазбягаць палітыкі, падтрымліваючы патрабуючых. «З гэтым даводзілася сутыкацца, напрыклад, на польска-беларускай мяжы. Будзем асцярожныя. Арганізацыі дапамогі не займаюцца палітыкай. Я хацеў бы перасцерагчы ад гэтага», – патлумачыў ксёндз Цісла. Ён зрабіў агаворку, што ён не выключае дыскусіі аб тым, як эфектыўна падтрымліваць тых, каму патрэбна дапамога.

Вальдэмар Цісла назваў цяперашнюю сітуацыю «бомбай, якая цікае». Ён звярнуў увагу, што побач з вайной ва Украіне пануе засуха ў Афрыцы. «Вядома, будзе хваля ўцекачоў. Што будзе рабіць суданец, калі ў яго будзе выбар альбо галадаць у сваёй краіне, альбо бегчы ў Еўропу, каб выратаваць сябе і сваіх дзяцей? Трэба гэта разумець», – адзначыў святар.

На яго думку, вайна ва Украіне яшчэ можа абвастрыцца з-за злачынных дзеянняў Пуціна.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры