Нікадэм Цёмця (Nikodem Ciomcia), вучань ліцэя ў Глівіцах, стварыў майку, якая зараджае тэлефон. Майка збірае энергію, якую выпрацоўвае арганізм чалавека. У любы момант цела чалавека выпрацоўвае каля 300 джоўляў цяпла ў секунду, а цела чалавека ў руху – нават 50 кіладжоўляў у хвіліну, гэта вялікая колькасць энергіі, – кажа Нікадэм.
Калі б кожны мог зараджаць свой тэлефон такім чынам хаця б раз у дзень, чалавецтва магло б зэканоміць столькі энергіі, колькі штогод вырабляюць дзве сярэднія вугальныя электрастанцыі, адзначае малады вынаходнік.
Як працуе майка, тлумачыць Нікадэм Цёмця:
- Элементы Пельцье, прылада створаная яшчэ ў 19-м стагоддзі, з дапамогай злучэння двух паўметалаў збіраюць цяпло цела чалавека і пераўтвараюць яго ў электрычнасць.
Майка створана так, што звонку не бачна кабеляў, якія падключаюцца да тэлефона.
– Кабелі зашытыя ў майку, каб не адчуваць ад іх дыскамфорт. Я яшчэ працую над тым, каб зменшыць вагу майкі, цяпер яна важыць прыблізна як куртка. Я імкнуся да таго, каб выбар экалагічнай зарадкі тэлефона быў прыемны, а не ахвяраю камфорту.
Майка так прыдумана, што яе частку, якая дакранаецца да цела, можна будзе праць.
Нікадэм Цёмця імкнецца да таго, каб майкаю можна было зарадзіць не толькі мабільны тэлефон, але і навушнікі, планшэты і іншыя прылады.
Праект Нікадэма трапіў у фінал конкурсу маладых навукоўцаў Explory 2022, які акурат цяпер праходзіць у Гдыніі.
Паводле ПР4/Вераніка Пушкар/яс
Выпуск перадачы «Навука і тэхніка» ў далучаным гукавым файле