Усё больш польскіх дзяцей пакутуюць ад лішняй вагі і атлусцення. Міністэрства аховы здароўя прадставіла вынікі даследавання стану здароўя дзяцей падчас пандэміі, праведзенага Інстытутам маці і дзіцяці ў Варшаве. Даследаванне праводзілася сярод васьмігодкаў. Пад увагу браліся: вага, рост, ціск крыві.
«Здароўе нашых дзяцей пагаршаецца, як з пункту гледжання атлусцення, так і празмернай вагі», – канстатаваў міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі(Adam Niedzialski):
- Наступствы гэтага вельмі сур’ёзныя. Вядома – атлусценне і лішняя вага – галоўныя паказчыкі рызыкі кардыялагічных захворванняў, цыкровага дыябета і гэтак далей.
Даследаванні паказваюць, што адна пятая васьмігадовых хлопчыкаў у Польшчы пакутуе ад атлусцення. У сваю чаргу, 25-ці працэнтам васьмігадовых хлопчыкаў і адной пятай дзяўчынак пагразае абдамінальны тып атлусцення.
Падчас пандэміі 17 працэнтаў дзяцей часцей елі салёныя закускі, а 23 працэнты – ласункі. Апрача таго, 44 працэнты васьмігодкаў праводзяць больш часу перад камп'ютарам або тэлевізарам, чым гэта было да пандэміі.
IAR/аз