«Адсюль гадзіна да Усходу»– гэта назва праекту, які рэалізуе няўрадавая арганізацыя «Тутака» у ліцэях Падляшскага і Мазавецкага ваяводстваў. Сутнасць праекту заключаецца ў тым, каб пры дапамозе анлайн заняткаў польская моладзь даведалася пра тое, што адбываецца ў суседняй краіне – у Беларусі. З гэтага вынікае і назва праекту – «Адсюль гадзіна да Усходу» (па-пол. Godzina stąd na Wschód)
Кіраўнік няўрадавай арганізацыі «Тутака» Павел Станкевіч кажа, што на прыкладзе суседняй Беларусі польскія падлеткі могуць паразважаць аб важнасці дэмакратычных інстытутаў грамадства, падзелу уладаў. Размову на гэту тэму запісаў Яраслаў Іванюк!
Слухайце аўдыёфайл