Беларуская Служба

Паляк абраны запасным астранаўтам ЕКА

24.11.2022 08:45
Агулам у наборы ўдзельнічалі ажно 22 тысячы 523 чалавекі, у тым ліку ажно 549 палякаў.
Еўрапейскае касмічнае агенцтва прадставіла ў Парыжы новых касманаўтаўPAP/EPA/Mohammed Badra

Славаш Узнаньскі быў абраны ў рэзервовы корпус астранаўтаў ЕКА. Учора ў Парыжы Еўрапейскае касмічнае агенцтва абвясціла вынікі першага за 13 гадоў набору астранаўтаў. У каманду, якая пачне інтэнсіўную падрыхтоўку перад палётам у космас, былі адабраныя шэсць чалавек, у тым ліку адзін з інваліднасцю.

У якасці рэзервовай групы былі выбраны 11 чалавек, у тым ліку, інжынер, звязаны з Еўрапейскім агенцтвам ядзерных даследаванняў ЦЭРН. Славаш Узнаньскі(Sławosz Uznański) пасля абвяшчэння вынікаў сказаў, што заўсёды цікавіўся космасам:

- Я нарадзіўся 12 красавіка, то бок у Міжнародны дзень касманаўтаў і астранаўтаў. Менавіта таму я заўсёды цікавіўся космасам. Сваю навуковую кар’еру, як будаваў абапіраючыся на космас. Тэмай маёй дысертацыі было будаўніцтва сістэмаў у касмічнай прасторы. Я супрацоўнічаю з Еўрапейскім агенцтвам ядзерных даследаванняў ЦЭРН, ствараючы сістэмы для буйной навуковай прасторы.

Цяпер паляк будзе праходзіць рэгулярныя агляды і ўдзельнічаць у трэніроўках. Калі яго прафесійная спецыялізацыя акажацца карыснай пры планаванні канкрэтнай місіі, у яго будзе шанец паляцець у космас:

- Мне трэба будзе праходзіць штогадовую падрыхтоўку ў Еўрапейскім касмічным агенцтве, медыцынскія агляды і курсы. Калі б планавалася такая місія, у якой можна было б выкарыстаць мой навуковы досвед, то я мог бы далучыць да астранаўтаў ЕКА, якія з 1 красавіка пачнуць інтэнсіўную падрыхтоўку да місіі ў космасе.

Агулам у наборы ўдзельнічалі ажно 22 тысячы 523 чалавекі, у тым ліку ажно 549 палякаў. З гэтай групы ЕКА выбрала крыху больш за 1 300 чалавек – у тым ліку 22 палякаў. Затым адбыліся складаныя і працяглыя выпрабаванні, даследаванні і пошукі адпаведнага псіхалагічнага профілю, у выніку якіх была вылучаная фінальная сямнаццатка, якая мае шанец паляцець у космас.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

Місія «Artemis I» пачалася

17.11.2022 10:01
Гэта першы крок у напрамку пастаяннай прысутнасці чалавека на Месяцы, лічыць эксперт Ежы Рафальскі.