Беларуская Служба

Навукоўцы ў Варшаве падрыхтавалі праграму падтрымкі актыўнасці сталых людзей

01.12.2022 16:17
Гэта робіцца дзеля таго, каб падабраць самыя лепшыя метады актывізацыі людзей сталага веку.
Аўдыё
  • Ізраільскія даследчыкі распрацавалі маску-нябачнік; Рак прастаты штогод дыягнастуюць у 20 тыс. мужчын; Навукоўцы ў Варшаве падрыхтавалі праграму падтрымкі актыўнасці сталых людзей
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjne Shutterstock/fizkes

Навукоўцы з каталіцкага Універсітэта кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве падрыхтавалі праграму падтрымкі актыўнасці сталых людзей. Праграме папярэднічалі даследаванні і вызначэнне патрэб людзей старэйшых за 60 гадоў. У пілатажнай праграме ўдзельнічалі пенсіянеры з некалькіх мясцовасцяў Мазавецкага ваяводства.

- Гэта заняткі па мастацтве, экскурсіі, тэматычныя прагулкі. Перад намі быў толькі псіхічны канец, а гэтая праграма дала нам вельмі многа. Мы сталі чакаць сустрэч, з'явілася жаданне жыць. Музыка, танцы... Вельмі цікава. Мы проста атрымалі новае жыццё.

Сёння таксама ва Універсітэце кардынала Стэфана Вышынскага адкрыўся Цэнтр даследаванняў старасці. Доктар Эльжбета Бажаноўска, дырэктар Цэнтра даследаванняў, кажа, што каманда, якая кіруе праграмай, падрыхтавала мадэльныя рашэнні для ўсіх сфер жыцця сталых людзей.

- Аказалася, што прапанова працы з псіхолагам, з фізіятэрапеўтам для людзей сталага веку, якія не выходзяць з дому, спартыўныя і артыстычныя заняткі, але таксама працягненне эканамічнай актыўнасці, то бок актыўнасць на рынку працы, карыстаюцца вялікім зацікаўленнем і ёсць многа жадаючых прымаць удзел у гэтых занятках.

Міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк паведаміў, што адкрыты сёння Даследчы цэнтр будзе вывучаць, сярод іншага, наступствы пандэміі каранавірусу сярод пажылых людзей.

- Гэта робіцца дзеля таго, каб падабраць самыя лепшыя метады актывізацыі людзей сталага веку, бо актыўны стары чалавек гэта здаровы чалавек, які можа сваім досведам служыць грамадству, сваім дзецям, унукам, праўнукам і ён становіцца вельмі важнай часткай грамадства.

Праграма стартавала ў кастрычніку 2021 года і працягнецца да мая 2023 года і яе асноўная задача – сацыяльна ангажаваць пажылых людзей. Праект фінансаваўся Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка