Беларуская Служба

Колькасць людзей на планеце перавысіла восем мільярдаў

02.12.2022 14:50
Ці будуць яны працягваць жыць на зялёнай планеце і выкарыстоўваць яе абмежаваныя рэсурсы?
Аўдыё
  • Колькасць людзей на планеце перавысіла восем мільярдаў
 : .
Выстава «Місія: Зямля. Будучыня ёсць ужо сёння» ў Цэнтры навукі Капернік у ВаршавеЛ.Вялічка/radyjo.net

З 15 лістапада колькасць людзей на планеце перавысіла восем мільярдаў. Чакаецца, што ў 2058 годзе гэта будзе 10 мільярдаў. Ці будуць яны працягваць жыць на зялёнай планеце і выкарыстоўваць яе абмежаваныя рэсурсы? Гэтай тэме прысвечана новая выстава «Місія: Зямля. Будучыня ёсць ужо сёння» ў Цэнтры навукі Капернік у Варшаве.

Клімат мяняецца беспрэцэдэнтна хутка. Хуткасць росту колькасці CO₂ у атмасферы з'яўляецца самай вялікай у гісторыі. Цяпер справа не толькі ў ліквідацыі выкідаў парніковых газаў, але ў тым, што гэта трэба зрабіць у рэкордна кароткія тэрміны.


Выстава «Місія: Зямля. Будучыня ёсць ужо сёння» ў Цэнтры навукі Капернік у Варшаве. Лічьы паказваюць колькасць зніклых гатункаў 

Кожны з васьмі мільярдаў есць, дыхае, ходзіць ці ездзіць на працу, падарожнічае, робіць пакупкі, а таму ўплывае на выкарыстанне рэсурсаў планеты – адзначае прэс-сакратар Цэнтра навукі Капернік Катажына Навіцка.

-Мы выкарыстоўваем рэсурсы Зямлі, а яны ў сваю чаргу абмежаваныя. У сувязі з гэтым неабходна моцна абмежаваць не нашую лічэбнасць, але карыстанне дабротамі планеты. Важна памятаць, што яны не безлімітныя. Калі мы выкарыстаем іх цалкам, то нашыя будучыя пакаленні – праз 30,40,50 гадоў – не будуць мець чым карыстацца. Да прыкладу, праз 400 гадоў на зямлі павінен закончыцца вугаль.
Панаванне чалавека на Зямлі прывяло да знішчэння многіх прыродных асяроддзяў для жыцця.

Біяразнастайнасць – гэта складаная галаваломка, часткай якой чалавек зʼяўляецца сотні мільёнаў гадоў. Клопат аб добрым стане экасістэм – гэта і клопат пра лёс чалавека, кажа Катажына Навіцка.

-Пра біяразнастайнасць у першую чаргу трэба клапаціцца. Гэта вельмі складаныя пазлы, якія ўзнікалі на працягу мільёнаў гадоў, з пачатку свету. Вельмі часта, нават калі мы несвядома ўплываем на знікненне нейкага гатунку, то мы не ведаем, на колькі ён важны – вельмі важны ці сярэдне важны для існавання цэлай сеткі біяразнастайнасці. Часамі выміранне аднаго гатунку азначае поўную катастрофу. Часамі ён натуральным чынам можа быць заменены іншым гатункам. Ёсць страты, з якімі прырода справіцца, а з некаторымі яна не справіцца. Аднак ёсць гатункі, якія немагчыма замяніць. Пра некаторыя залежнасці мы ведаем, напрыклад, што без пчолаў не было б садавіны. Аднак мы не ведаем усяго, не ведаем, што можам страціць. Таму вельмі важна клапаціцца пра тое, што ўжо ёсць.


. 
Выстава «Місія: Зямля» – гэта бачанне будучыні, якая наступіць, калі нічога не зменіцца. Трэба памятаць, што ўсё залежыць ад нашых дзеянняў і выбару. Адна з інтэрактыўных экспазіцый паказвае праблему пластыку. Пад вельмі дакладным мікраскопам можна паглядзець пластык з пяска з балтыйскага пляжу. Пластыкавыя часцінкі меншыя нават ад бактэрый E.Coli. Часцінкі такога памеру ў стане прайсці праз бар’ер кроў-мозг.

. 

Адразу побач наведвальнікі могуць паглядзець, што людзі надалей маюць шанец палепшыць стан планеты, гаворыць куратар выставы Яцэк Блоняж-Лучак.

-Мы можам весці аповед вельмі сумны, а нават катастрафічны. Але мы не хочам, каб нашыя наведвальнікі выходзілі ад нас з траўмай. Таму мы паказваем, што яшчэ не ўсё страчана. І калі мы гаворым пра пластык і мікрапаластык, то ўзнікае пытанне: што мы можам зрабіць, каб пластыкавых адкідаў было менш. Паколькі праблема не канкрэтна ў пластыку, а ў пластыкавых смеццях. У дзень людзі выкідваюць велізарную гару пластыку – ўтрая большую, чым варшаўскі Палац культуры. І на экране бачна, што б сталася, калі б усе на зямлі (вельмі адважная тэза) перасталі выкарыстоўваць пластыкавыя прадметы. У гэтай сімуляцыі гаворка ідзе толькі пра пластык аднаразовага выкарыстання, які з’яўляецца, паводле мяне, самай вялікай трагедыяй пластыку. Бо сам пластык з’яўляецца добрым матэрыялам, напрыклад, для вытворчасці абутку, электронікі, гаджэтаў. Але мы, людзі, ужываем яго вельмі глупым чынам, то бок, аднаразова. І гэта самая вялікая праблема.

Калі б усе адмовіліся ад пластыкавых сталовых прыбораў – гара зменшылася б на 3%, ад пластыкавых бутэлек – 2%, ад пластыкавых вушных палачак – 2%, усе насілі ўласную торбу на пакупкі – 8%, усе перасталі выкарыстоўваць пластыкавыя і поліэтыленавыя ўпакоўкі – 30%.

ав


. 
. 

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце