Беларуская Служба

Смог выклікае шэраг сур'ёзных хвароб

09.12.2022 17:14
Смог з’яўляецца надзвычай небяспечны для здароўя чалавека. Эканамічны крызіс стаў вялікім выклікам, калі казаць пра якасць паветра.
Аўдыё
  • Смог выклікае шэраг сур'ёзных хвароб
.
.JerzyGorecki/pixabay.com/CC0

Апошнія гады ўсе еўрапейскія краіны прыкладалі мноства намаганняў, каб не толькі зменшыць колькасць выкідаў цяплічных газаў і гэтым запаволіць ацяпленне клімату, але таксама палепшыць якасць паветра, асабліва зімою. На жаль, вайна ва Украіне прывяла да эканамічнага і энергетычнага крызісу. Дзяржавы зноў пачалі вяртацца да вугалю, а жыхары спальваць у сваіх катлах недазволеныя рэчы.

На канферэнцыі «Польшча ў смозе – што нас чакае гэтай зімой і як ад гэтага забяспечыцца» парушаліся розныя аспекты праблемы. Дамініка Муха з Еўрапейскага цэнтра чыстага паветра нагадала пра Вялікі лонданскі смог. З 5 па 9 снежня 1952 года смог, які ўзнік з-за бязветранага надвор’я і выкідаў у атмасферу газаў, галоўным чынам з комінаў кватэр і заводаў, а таксама выхлапаў аўтамабіляў, прывёў да экалагічнай катастрофы і гібелі тысяч лонданцаў.

Большасць ахвяр вялікага смогу памерлі ў выніку лёгачнай недастатковасці і гіпаксіі. Акрамя таго, вельмі высокая канцэнтрацыя дыяксіду серы ў атмасферы прывяла да сур'ёзных пашкоджанняў дыхальнай сістэмы і незваротнага пашкоджання бронх, што, адпаведна, прынесла смяротныя ахвяры сярод жыхароў Лондана.

-На працягу некалькіх дзён колькасць смерцяў была значна вышэй за сярэднюю. Прэса нават пісала, што не хапала трумнаў. Гэта відавочны прыклад для тых, хто яшчэ сумняваецца, што якасць паветра можа ўплываць на здароўе. Лічыцца, што ў гэтай лакальнай трагедыі пацярпелі 12 тысяч чалавек. Калі вярнуцца да польскай сітуацыі, то 2017 год быў годам, калі канцэнтрацыя смогу была так вялікай, што многія нарэшце заўважылі праблему. І гаворка не толькі пра распаўсюд інфармацыі пра кепскі стан паветра. Само статыстычнае ўпраўленне паведаміла, што ў студзені 2017 годзе ў параўнанні з папярэднім годам зафіксавана на 11 тысяч смерцяў больш. Канешне не за ўсе выпадкі адказвае смог, але напэўна за іх значную колькасць. У выніку гэтая сітуацыя можна выразна нагадваць Лондан, – расказвала Дамініка Муха.

Лекары пацвярджаюць, што смог мае негатыўны ўплыў на здароўе. Ён уплывае на многія захворванні – гэта крывяносная сістэмы (інсульты, інфаркты, ішэмія, раптоўнае спыненне сэрца, змена ціску), гэта дыхальная сістэма (астмы і інфекцыі ў дзяцей). 1/3 заўчасных смерцяў, выкліканых кепскай якасцю паверта, тычацца захворванняў дыхальнай сістэмы. Чарговая катэгорыя звязана з нервовай сістэмай. Гаворка пра заўчаснае старэння нервовай сістэмы, анатамічныя змены ў мозгу, псіхічныя захворванні.

Прэс-сакратар «Польскай смогавай трывогі» і актывіст кампаніі «Варшава без смогу» Пётр Сяргей параўноўвае дыханне смогам з курэннем. Чаму? Справа ў канцэрагенным бензаальфапірэне. Яго колькасць у цыгарэтах дакладна даследаваная, як і вядомая яго колькасць у паветры. Цыгарэтны калькулятар паказвае надзвычай кепскія вынікі.

- Напрыклад, для гораду Пшчына дыханне смогам раўняецца курэнню 6,5 тысяч цыгарэт у год. Гэта прыкладна адна пачка цыгарэт у дзень. Жыхары з найбольш забруджаных мясцовасцяў у Польшчы ўцягваюць 20 цыгарэт штодзённа. Гэта гучыць вельмі кепска, а яшчэ горш, калі мы падумаем, што гэта тычыцца дзяцей і немаўлят. Гэта канцэрагенная субстанцыя, мутагенная, а разам з ёй выступаюць іншыя канцэрагенныя субстанцыі.

Пётр Сяргей расказаў, што штогадовая колькасць смерцяў, выкліканых смогам, на 40-45 тысяч больш, чым смерцяў у выніку ДТЗ.

Калі справа даходзіць да абароны ад смогу, то кожны павінен узяць справу ў свае рукі. Ёсць рашэнні, якія могуць мінімізаваць уздзеянне таксічнага паветра. У цяперашні час кожны можа лёгка праверыць стан паветра ў сваім раёне, а на рынку ёсць прадукты, якія абараняюць ад смогу, напрыклад, маскі з фільтрам або ачышчальнікі паветра.

Вераніка Міхаляк з арганізацыі HEAL, якая займаецца аналізам уплыву фактараў навакольнага асяроддзя на здароўе, акрамя масак і ачышчальнікаў прапануе выпрацаваць штодзённыя навыкі.

-Мы ведаем, што якасць паветра кепская. Часамі лепшая, часамі вельмі кепская. Але гэта веды, якія кожны з нас павінен мець і імі карыстацца. Мы павінны пачынаць дзень з праверкі якасці паветра ў месцы, дзе мы будзем знаходзіцца, а таксама прагнозы на цэлы дзень. Калі мы ўжо ведаем, якое паветра цяпер, і якім яно будзе, то мы павінны запланаваць актыўнасць адпаведна да гэтай інфармацыі. То бок, пазбягаем выхаду з памяшкання, калі ўзровень забруджання вельмі высокі. Рэкамендуецца ў такія перыяды пазбягаць фізічную актыўнасць на вонкі. Узамен можна выбраць спортзалю, якая мае ачышчальнікі паветра ці кандыцыянеры з фільтрамі. Плануйце трасу шпацыраў, беручы пад увагу забруджванне паветра. І тут трэба браць пад увагу таксама выхлапныя газы і не шпацыраваць уздоўж рухлівай вуліцы. Усё гэта служыць таму, каб абмяжоўваць уплыў забруджвання з паветра. Кожны глыток смогу – гэта атручванне нашага арганізму. Калі гэта адзін глыток, то можа не вельмі істотнае, але калі іх шмат, то яны выклікаюць наступствы для здароўя, пра якія гаварылася перад гэтым.

Важным штодзённым навыкам з’яўляецца праветрыванне. Яно павінна быць хуткім, найлепш са скразняком. Ні ў якім выпадку нельга ветрыць цэлы дзень. Найлепшы час праветрывання – гэта абед. Найгоршы – раніцы і вечар.

ав


Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце