Беларуская Служба

Нягледзячы на вялікую актыўнасць, веды маладых палякаў пра сацсеткі павярхоўныя

15.12.2022 09:31
Сёлета польскія вучні ўпершыню прынялі ўдзел у IT Fitness Test Вышаградскай групы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.LoboStudioHamburg/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскія вучні добра спраўляюцца з кібэрбяспекай, але горш з офіснымі прыладамі і сацыяльнымі сеткамі. Пра гэта сведчаць вынікі IT Fitness Test 2022 Вышаграсзкай групы. Гэта агульнанацыянальны тэст у сферы лічбавых навыкаў, арыентаваны на вучняў і настаўнікаў. У ім упершыню ўдзельнічалі маладыя палякі. Тэст праводзіла Асацыяцыя «Лічбавая Польшча». Ейны старшыня Міхал Каноўнік (Michał Kanownik) адзначае, што непакояць вынікі польскіх вучняў у сферы сацыяльных сетак:

- Маладыя людзі вельмі актыўныя ў сацсетках, напрыклад, у Фэйсбуку іг.д., але іх веды вельмі павярхоўныя. Перш за ўсё, яны не ўмеюць праверыць іншых карыстальнікаў. Гэта непакоіць у аспекце ўзроўню фейкаў. Маладыя людзі павінны ведаць, як адрозніваць фейк і дэзынфармацыю ад сапраўднай і каштоўнай інфармацыі.

Тэст закранаў тэмы ў пяці галінах: інтэрнэт, бяспека і камп'ютарныя сістэмы, інструменты сумеснай працы і сацыяльныя сеткі, офісныя інструменты і здольнасць вырашаць складаныя задачы.
У ім прынялі ўдзел амаль 15 тысяч вучняў базавых школаў і 15 тысяч вучняў сярэдніх школаў у Польшчы.

Калі гаворка ідзе пра базавыя школы, то найлепш выпалі вучні з Ніжнесілезскага ваяводства, а найгорш з Любускага. У выпадку сярэдніх школаў – найлепшыя былі вучні з Сілезскага ваяводства, найгоршыя з Любускага. Высновы з тэсту будуць сабраны, апрацаваныя ў справаздачы і накіраваныя ў Міністэрства адукацыі і навукі. Справаздача можа быць асновай для правядзення дадатковых заняткаў для вучняў і настаўнікаў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка