Польшча становіцца ўсё больш самадастатковай краінай з пункту гледжання доступу да найноўшых тэхналогій, заявіла Міністэрства абароны.
Польшча і Францыя падпісалі дамову аб перадачы двух спадарожнікаў назірання. Яны будуць выраблены кампаніяй Airbus і выведзены на арбіту да 2027 года. А ўжо цяпер Польшча можа карыстацца назіраннем французскіх спадарожнікаў.
Намеснік міністра нацыянальнай абароны Войцех Скуркевіч падкрэсліў, што падпісанае пагадненне ставіць Польшчу на абсалютна новы тэхналагічны ўзровень:
- Гэта бясспрэчна, пераломнае рашэнне. Я хачу звярнуць увагу, што на працягу многіх гадоў да гэтага, Польшча карысталася рэсурсамі НАТА або мы куплялі доступ у Італіі. Цяпер мы будзем самадастатковымі.
Польшча дадаткова атрымае станцыю, якая будзе апрацоўваць выявы са спадарожнікаў. Сістэма здольная кантраляваць і наносіць на карту пэўную тэрыторыю з дакладнасцю да 30 сантыметраў.
Дадзеныя будуць выкарыстоўвацца як у войску, так і ў сістэме ранняга папярэджання аб стыхійных бедствах.
яс