Беларуская Служба

Анамалія надвор'я: Расліны і пчолы прачынаюцца ў студзені

13.01.2023 09:17
Эфекты бачныя ў тэмпературнай статыстыцы. 
Аўдыё
  • Анамалія надвор'я: Расліны і пчолы прачынаюцца ў студзені
.
.Photo:ejaugsburg/pixabay.com/CC0 Public Domain

2023 год пачаўся ў нашым рэгіёне тэрмічным летам. Былі пабіты тэмпературныя рэкорды, а цеплавая анамалія дасягнула некалькіх градусаў Цэльсія.

1 студзеня 2023 года ў многіх краінах Еўропы быў рэкордна цёплы дзень – усё з-за прытоку экватарыяльнага паветра, які прайшоў над Старым кантынентам у выніку хваляванняў, выкліканых змяненнем клімату.

У многіх краінах Еўропы зафіксаваныя нацыянальныя тэмпературныя рэкорды. Паводле брытанскага метэаролага Скота Дункана, гэта адбылося, напрыклад, у Беларусі (16,4 градуса), Чэхіі (19,6), Даніі (12,6), Нідэрландах (16,9), Літве (14,6). С), Латвіі (11,1 градуса С) і Польшчы (19 градуса С).
Некаторыя рэкорды былі пабіты на некалькі градусаў Цэльсія. Так было ў Варшаве, дзе станцыя «Okęcie» паказала тэмпературу на 5 градусаў вышэй за папярэдні рэкорд. У сваю чаргу станцыя «Высокае» ў Беларусі пабіла папярэдні рэкорд на 4,5 градуса па Цэльсію.

На ўнікальнасць гэтай сітуацыі звярнуў увагу Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі – Нацыянальны навукова-даследчы інстытут, які ў сваім Твітэры паведаміў, што 1 студзеня ў Польшчу прыйшло тэрмічнае лета. «Гэта значыць, што сярод зімы ў нас аднадзённае цеплавое лета. Цеплавая анамалія складае больш за 15 градусаў па Цэльсіі. Гэта беспрэцэдэнтная сітуацыя ў нашым клімаце», – піша Інстытут.

Наступствы празмерна цёплага студзеня адчуем усе мы. Асабліва непакояцца фермеры. Праблемы фермераў – гэта высокія кошты на іх вытворчасць для ўсіх спажыўцоў.

Мар’юш Левандоўскі з Інстытут садоўніцтва Дзяржаўнага даследчага інстытуту:

-Вымушаны сказаць, што бутоны на дрэвах персікаў павольна павялічваюцца. На грушах яшчэ нічога не бачна, на яблынях таксама. Праблема тычыцца костачкавых, бо яны хутчэй за ўсіх пачынаюць працэс вегетацыі. Пакуль я б не пераймаўся. Але ёсць пытанне, што будзе далей.

Агнешка Масны з Інстытуту садоўніцтва ў Скерневіцах прызнае, што многія дэкаратыўныя расліны пачалі паводзіць сябе, як ранняй вясной.

-У садах мы ўжо заўважаем прырост маладога лісця ў выпадку касача сібірскага, павялічаныя бутоны ў чэмеры. Прарастаюць цыбулькі крокусаў і нарцысаў. Калі б прыйшоў мароз, то мы баімся, што расліны будуць пашкоджаныя. Гэта негатыўна можа паўплываць не толькі на ўчасткі раслін над зямлёй, але і на якасць цыбулін.

Нетыповую сітуацыю заўважылі таксама пчаляры.

-Пчол мы заўважаем ужо са святаў. Вылятаюць. У адзін з цёплых дзён пасека была запоўненая пчоламі. Мы былі вымушаныя дастаць паілкі, бо пчолы шукалі ваду, масава сядалі на паілкі. Ніколі раней у студзені не было такога выпадку. Яны ляталі, кружылі, пэўна таксама шукалі ежу. Вясна ў вуллях не павінна пачынацца ў студзені, а нашмат пазней. У выніку цёплага надвор’я пчолы пачынаюць вылятаць, а гэта кепска. Яны ўжо цяпер пачынаюць складваць яйкі, а гэта празмерна рана, – расказвае Агнешка Прушкоўска.

Кінга Новак з Балімоўскага ландшафтнага парку:

-Ужо прыкладна два тыдні заўважаюцца большыя групы птушак, якія вялікімі ключамі вандруюць па небе. Гусі, якіх мы цяпер можам пабачыць, і якія ляцяць па некалькі сотняў, а нават тысяч, гэта яшчэ гусі з поўначы, якія прылятаюць у гэтую частку кантыненту ў пошуках большай колькасці ежы. Гэта не тыя гусі, якія прадказваюць надыход вясны. Час ад часу бачныя адзінкавыя ключы жураўлёў. Трэба сказаць, што цяпер у нас некаторыя жураўлі зімуюць, таму таксама нельга сказаць, што гэта птушкі, якія сведчаць пра набліжэнне вясны.

Такія глыбокія парушэнні з'яўляюцца вынікам змены клімату, наступствы якога, сярод іншага, усё больш інтэнсіўныя і частыя экстрэмальныя пагодныя зʼявы. Чалавек, выкідваючы штогод мільярды тон парніковых газаў, назапашвае ўсё больш энергіі ў атмасферы Зямлі, што ўплывае на яе фізіку.

Эфекты бачныя ў тэмпературнай статыстыцы. Паводле папярэдніх ацэнак, 2022 год стане пятым самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў. Першыя тры месцы ў гэтым рэйтынгу належаць 2016, 2020 і 2019 гадам. Уся дзясятка – гэта гады з 2010 года. 19 самых цёплых гадоў зафіксаваны пасля 2000 года. Палеакліматалагічныя дадзеныя таксама паказваюць, што за апошнія 125 тысяч гадоў Зямля не была такой цёплай, як цяпер. Больш за тое, у вядомай геалагічнай гісторыі планеты тэмпература ніколі не расла так хутка, як цяпер, калі ўсяго за 150 гадоў сярэдняя тэмпература паверхні Зямлі павялічылася на 1,1 градуса Цэльсія.


ав

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце

Некалькі крокаў, якія дапамогуць знізіць выдаткі на ацяпленне дома

06.01.2023 09:12
Праз вокны губляецца 30-40% цяпла.