Беларуская Служба

Беларускія ліцэі – у дваццатцы найлепшых на Беласточчыне

18.01.2023 19:32
Апублікаваны штогадовы рэйтынг сярэдніх школу Польшчы.
Аўдыё
  • Апублікаваны штогадовы рэйтынг сярэдніх школу Польшчы
       - ()
Дырэктар ліцэя з навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляскім (Беласточчына) Андрэй Сцепанюк Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Апублікаваны штогадовы рэйтынг сярэдніх школ, створаны часопісам «Перспектывы». Як і раней, у першай дзясятцы найбольш адукацыйных устаноў з Варшавы. Ёсць таксама школы з Уроцлава, Кракава, Гдыні і іншых вялікіх польскіх гарадоў. Першы ліцэй з Падляшша ў рэйтынгу займае 13-е месца. Гэта 2-і ліцэй імя Княгіні Анны Сапегі-Ябланоўскай.

Калі казаць пра беларускія ліцэі з Беласточчыны, якіх два, то на 539 месцы – ліцэй ім. Браніслава Тарашкевіча з Бельска-Падляскага; на 542-м – ліцэй з Гайнаўкі. У рэйтынгу па Падляскім ваяводстве яны займаюць адпаведна 15-е і 16-е месцы.

Дарэчы, раней бельскі белліцэй трапляў у спіс найлепшых ліцэяў Польшчы. Цяпер школа займае больш далёкае месца, а адна з прычын – змена крытэрыяў, паводле якіх ствараецца рэйтынг.

Дырэктар ліцэя ў Бельску-Падляскім Андрэй Сцепанюк лічыць, што падобныя рэйтынгі для школы маюць немалое значэнне. З ім размаўляе Яраслаў Іванюк.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы