На лацінскай мове ёсць выслоўе «historia magistra vitae est» - значыць «гісторыя гэта настаўніца жыцця». Іншыя кажуць, што чалавек не чэрпае з гісторыі ніякіх урокаў, або што гісторыя вучыць толькі аднае рэчы – што ніколі нікога нічога не навучыла.
І хаця погляды вельмі разнастайныя, то ўсё ж такі гісторыя мае вельмі вялікае значэнне і, хочам мы гэтага, ці не хочам, яна аказвае ўплыў на нашае жыццё.
Таму менавіта ў Хабе «Новая зямля» ў Беластоку распачаліся заняткі гістарычнай школы «Адкуль наш род» з Уладзімірам Арловым, скіраваныя да падлеткаў і іх бацькоў.
Гаворыць Надзея Салаўёва з Рады Фонду Новая Зямля.
Слухайце сюжэт Яраслава Іванюка.