В'етнамская кампанія атрымала дазвол ЕС на пяць гадоў, і можа выкарыстоўваць муку з цвыркуноў для вытворчасці прадуктаў харчавання і прадаваць іх на рынку ва ўсім Еўрапейскім Саюзе, паведамляе Dziennik naukowy. ЕК дапускае магчымасць выдачы згоды іншым кампаніям.
Орган ЕС па бяспецы харчовых прадуктаў EFSA (European Food Safety Authority) звярнуў увагу на патэнцыйную рызыку алергіі, якую могуць выклікаць бялкі ў муцэ з цвыркуноў.
Новая мука – прадукт з высокім утрыманнем бялку (больш за 70%).
На аснове мукі з цвыркуноў дазволена прыгатаваць, між іншым, хлеб, булачкі, печыва, бісквіты, піцу, супы, півападобныя напоі, шакаладныя вырабы ці мясныя вырабы.
яс