Як адзначыў міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк, атамная энергетыка – гэта энергетыка блізкай будучыні. «Свет навукі павінен ісці насустрач бізнесу», казаў ён.
Рэктар Варшаўскага тэхналагічнага ўніверсітэту праф. Кшыштаф Зарэмба падкрэсліў, што атамная энергетыка – гэта прафесія будучыні.
- Мы ўваходзім у перыяд вельмі дынамічнай энергетычнай трансфармацыі. Патрэбныя энергетыкі, не толькі атамшчыкі. Мы таксама рыхтуем энергетыкаў, якія займаюцца вадароднымі тэхналогіямі, ветракамі, фотаэлектрыкай. Усё гэта вельмі дынамічна развіваецца, і таму будзе расці патрэба ў інжынерах у гэтай галіне.
У Польшчы рыхтуюцца да стварэння новага факультэту «Атамная энергетыка» як мінімум у 6 тэхнічных універсітэтах краіны – у Варшаве, Вроцлаве, Познані, Гданьску, і ў двух політэхнічных універсітэтах Кракава.
Адзначым, што Польшча плануе будаваць тры атамныя электрастанцыі.
IAR/яс