«Шчыра сказаць, нарвежцы заўсёды былі супраць нас. І браты Бе, і ўсе астатнія. Так што гэта ня дзіва. Нарвегія сябе адчувае героямі без нас. Мы іх галоўныя канкурэнты і заўсёды будзем мацнейшымі за іх. Таму яны супраць нашага ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах. Так было ва ўсе часы. Ні фіны, ні шведы так сябе з намі не паводзяць. На жаль, Бесеберг больш важны за кіраўніка федэрацыі біятлона Фінляндыі. Таму нават калі б фіны і шведы выступілі за вяртанне расійскіх спартсменаў, яны ведаюць, што іх ніхто не пачуе. А нарвежцы ўсюды лезуць і лезуць, як брыдкія прусакі»», – так адрэагавала расійская Алімпійская чэмпіёнка Анфіса Разцова на словы нарвежскіх біятланістаў Тар'яй і Ёханэса Бе, якія выступілі супраць вяртання расійскіх спартсменаў на міжнародную арэну.
Пасля ўварвання Расіі ва Украіну спартоўцы з краіны-агрэсара былі адхіленыя ад многіх відаў спорту. Нарвежцы не бачаць для іх месца ў біятлоне. Расіяне, аднак, бачаць сітуацыю інакш і кажуць, што нарвежцы вельмі задаволеныя адсутнасцю канкурэнтаў.
Пакуль Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) адчыніў дзверы для вяртання спартсменаў з Расіі і Беларусі, пазіцыя нарвежскіх біятланістаў застаецца нязменнай. Яны не ўяўляюць сабе суперніцтва з прадстаўнікамі краіны, якая пачала вайну. У Расіі гэта было сустрэта з вялікай крытыкай. Па дадзеных нарвежскай Verdens Gang, найбольш раздражнення ў расіян выклікалі Ёханэс Тынгнес Бё і Тарʼеяй Бё, Стурла Хольм Лаэрграйд, Інгрыд Лэндмарк Тандрэволд і Мартэ Олсбу Ройселанд.
Іншая расійская спартыўная зорка Вольга Зайцава больш мяккая.
– Каментары спартсменаў непатрэбныя. Яны не маюць права гаварыць, бо робяць са спорту палітыку. Спорт – гэта не палітыка, і гэта трэба раздзяляць», – катэгарычна заявіла яна.
Падобнае меркаванне выказаў і Антон Шыпулін. «Шкада, што ў нас не бачаць сяброў і канкурэнтаў. Мы заўсёды лічылі, што спорт не мае нічога агульнага з палітыкай», – сказаў ён.
Спартыўны дырэктар зборнай Нарвегіі па біятлоне Пер-Арнэ Ботнан, аднак, абараняе пазіцыю сваёй каманды.
– Гаворка ідзе не пра «шчырую гульню» ці допінг, а пра нацыю, якая ваюе ў іншай краіне, – кажа ён. – Гэтыя спартсмены знаходзяцца ў краіне і прадстаўляюць нацыю, дзе палітыка і спорт ідуць рука аб руку. Пакуль Расея знаходзіцца ў стане вайны з іншай краінай, гэта несумяшчальна з яе ўдзелам у спартыўным спаборніцтве. Ніхто нічога не можа сцвярджаць, акрамя таго, што паміж спортам і палітыкай няма моцных сувязяў, – падкрэслівае спартыўны дырэктар зборнай Нарвегіі па біятлоне.
Паводле onet.pl / вх