У Японіі выпрабоўваюць робатаў, якія могуць кожны дзень дастаўляць ежу і прадметы паўсядзённага ўжытку. Гэта аўтаномныя машыны, якія перамяшчаюцца ў публічнай прасторы.
Тэхналагічныя кампаніі выпрабоўваюць робатаў, якія возьмуць на сябе ролю чалавека ў якасці курʼера і пастаўшчыка.
Пра робатаў распавядае Хісасі Танігучы, прэзідэнт тэхналагічнай кампаніі ZNP.
- Нашы робаты – гэта самаходныя машыны, якія могуць бяспечна адыходзіць ад перашкод, распазнаваць святлафоры і самастойна прымаць рашэнні. Іншыя робаты, якія цяпер выкарыстоўваюцца ў свеце, кіруюцца дыстанцыйна. Нашы робаты незалежныя, і аператар толькі дыстанцыйна іх кантралюе.
Робат можа дастаўляць тавары з розных крам розным пакупнікам. Ён мае чатыры ці восем шуфлядаў, што дазваляе зэканоміць выдаткі і даставіць тавары з крамы за адным турам у некалькі месцаў.
Разумныя машыны павінны стаць адказам на праблемы з недахопам працоўных рук на японскім рынку працы, кажа Дай Фудзікава, галоўны інжынер Panasonic:
- Адной з праблем, якую кампанія бачыць у Японіі, зʼяўляецца недахоп працоўных рук. З-за пандэміі попыт на пакупкі ў інтэрнэце павялічыўся. Пастаўшчыкі не паспяваюць. Я думаю, што гэта застанецца праблемай будучыні, і я спадзяюся, што нашы робаты будуць выкарыстоўвацца і дапамогуць змякчыць крызіс на рынку працы.
У Японіі адно з самых старых насельніцтваў свету. Амаль 30% насельніцтва – людзі старэйшыя за 65 гадоў. Робаты таксама закліканы дапамагчы пажылым людзям у сельскай мясцовасці атрымаць доступ да тавараў.
Робат-курʼер можа мець зносіны з мінакамі. «Прабачце, я заходжу», – паведамляе машына. Максімальна дазволеная хуткасць робата – 6 км у гадзіну. Падобныя робаты ўжо выкарыстоўваюцца ў Вялікабрытаніі і Кітаі.
Для таго, каб аўтаномны робат мог самастойна рухацца п камунікацыйных шляхах яшчэ патрэбныя змены ў заканадаўстве аб дарожным руху. Правілы, якія дазваляюць беспілотныя пастаўкі ў Японіі ўступяць у сілу ў красавіку.
PAP/яс