Беларуская Служба

Псіхатэрапеўт: Часам нялёгка адрозніць праўду ад хлусні, у школе гэтаму не вучаць

14.02.2023 20:52
Прывабнасць аўтарытарызму ў тым, што чалавек можа не браць на сябе адказнасць.
Аўдыё
  • Гутарка з псіхатэрапеўткай пра каштоўнасць размовы
Warto sprawdzać źródła informacji, korzystać z tych, którym ufamy
Warto sprawdzać źródła informacji, korzystać z tych, którym ufamyshutterstock.com/Dilok Klaisataporn

Беларускае грамадства падзялілася на два лагеры – адзін падтрымлівае дэмакратычных актывістаў, другі – уладу. Гэтыя часткі, канешне, няроўныя, большасць людзей у Беларусі хацелі б зменаў, ім надакучыла ўлада аднаго чалавека на працягу дзясяткаў гадоў. Тым не менш, прыхільнікі лагера ўлады цяжка мяняюць свае погляды, хаця іх часам і стараюцца пераконваць блізкія людзі.

Напрыклад, блогер, стваральнік суполкі «Рудабельская паказуха Андрэй Павук публікуе свае тэлефонныя размовы з рознымі беларускімі чыноўнікамі, таксама ў сеціве ёсць іншыя размовы паміж прадстаўнікамі супрацьлеглых лагераў – праціўнікамі і прыхільнікамі Лукашэнкі, а таксама вайны ва Украіне. Ці такія размовы маюць сэнс? На думку псіхатэрапеўткі Яўгеніі Тачыцкай, размова заўсёды нясе пэўную каштоўнасць.

- Размовы заўсёды маюць сэнс, пытанне ў тым, якога рэзультату вы хочаце дасягнуць. Часам вы не можаце пераканаць чалавека, часам можаце крыху паціснуць яго пазіцыю. Усё залежыць ад канкрэтнага чалавека. Існуюць выпадкі, калі перакананні чалавека – гэта аснова, нясучая сцяна светапогляду. І калі чалавек прызнае, што гэта не так, у яго ўсё рухне, яму будзе вельмі дрэнна. У такіх выпадках не трэба вельмі ціснуць на яго.

І таму многім людзям цяжка памяняць свае погляды, яны не жадаюць прыняць нават цвёрдыя факты. Мы жывем у эру інфармацыі, лёгка пазнаць праўду, калі хтосьці хаця б у мінімальнай ступені імкнецца гэта зрабіць. Але зачастую людзі не хочуць пазнаць і прыняць праўду.

- Я б не згадзілася, што так лёгка адрозніць праўдзівую інфармацыю ад ілжывай, дарэчы, у школе гэтаму не вучаць. Прапаганда пераконвае людзей, што на баку таго, каго прадстаўляе прапаганда, большасць. А вельмі цяжка ісці супраць большасці. Акрамя таго, як не дзіўна, шмат людзей усё яшчэ давярае тэлебачанню. Трэба сказаць, што прывабнасць аўтарытарызму ў тым, што чалавек можа не браць на сябе адказнасць. Ёсць нейкія вялікія дзядзькі, якія за цябе бяруць на сябе адказнасць – яны ж ведаюць, што кажуць! Людзям вельмі важна адчуваць сябе часткай нечага большага, прапаганда пра гэта ведае і выкарыстоўвае.

Уся размова ў далучаным гукавым файле аўдыё

нг