Нам трэба менш есці мяса і пазбавіцца ад аўтамабіляў, заявілі кіраўнікі амаль 100 гарадоў свету. Сярод іх і Варшава.
З-за клопату пра клімат некалькі гадоў таму сабраліся кіраўнікі мегаполісаў і заснавалі аб'яднане C40 Cities. Туды належаць, між іншым, Афіны, Барсэлона, Капенгаген, Дэнвер, Парыж, Тэль-Авіў, Токіо, Таронта, Вашынгтон, Берлін і Лондан.
Мэрыі гарадоў дамаўляюцца на дзеянні па зніжэнні глабальнага пацяплення і скарачэнні выкідаў парніковых газаў. Справаздача, падрыхтаваная для C40Cities паказвае што канкрэтна трэба рабіць.
Агульная мэта – паменшыць спажыванне
І так, прапануецца:
- 16 кг мяса на чалавека ў год, сёння паляк зʼядае больш за 70 кг мяса.
- 90 кг малочных прадуктаў на чалавека ў год, у Польшчы сёння ў сярэднім – больш за 200 кг.
- скарачэнне колькасці аўтамабіляў да 190 на 1000 чалавек. Цяпер у
Польшчы на 1000 жыхароў прыпадае больш за 600 аўтамабіляў.
- Падаўжэнне тэрміну карыстання аўтамабілямі да 20 гадоў -
- Падаўжэнне тэрміну «жыцця» ноўтбука і падобных электронных прылад да 7 гадоў.
- 8 адзінак новага адзення ў год
- адзін чалавек павінен здзяйсняць на самалёце зваротны рэйс у адзін пункт прызначэння (максімум 1500 кіламетраў) адзін раз у два гады.
Як гэтага дасягнуць – прапановаў пакуль няма.
Аднак варшаўская мэрыя хоча прытрымлівацца зададзенага кірунку і ўжо некаторы час папулярызуе экалагічны лад жыцця. У ратушы прапагандуюць экапаводзіны: адмовіліся ад бутыляванай вады на карысць вады з-пад крана, увялі праграму заахвочванняў за даезд на працу на ровары, праводзяць мерапрыемствы па змяншэнню харчовых адходаў, напрыклад, гарадскія сталовыя, г.зн. арганізацыя пунктаў, дзе кожны можа пакінуць лішкі ежы.
IAR/яс