Ватыкан апублікаваў у чацвер відэапасланне Папы з малітоўнымі інтэнцыямі на пачатак месяца.
У пасланні Францішак сказаў: «Прад абліччам злоўжыванняў, асабліва здзейсненых членамі Касцёла, недастаткова прасіць аб прабачэнні. Прасіць аб прабачэнні неабходна, але недастаткова».
«Прасіць прабачэння – гэта добра для ахвяр, але яны павінны быць у цэнтры ўсяго. Іх боль, іх псіхалагічныя раны могуць пачаць гаіцца, калі будуць знойдзены адказы: канкрэтныя дзеянні, каб кампенсаваць жах, які яны перажылі, і не дапусціць да таго, каб гэта паўтарылася», – сказаў Францішак.
«Касцёл, – дадаў ён, – не можа спрабаваць схаваць трагедыю любых злоўжыванняў. Нельга схаваць нават злоўжыванні ў сям'і, у клубе, у іншых установах».
«Касцёл павінен быць узорам, каб дапамагаць іх распутваць і выяўляць у грамадстве і ў сем’ях. Менавіта Касцёл павінен прапанаваць бяспечную прастору, каб выслухаць ахвяраў, дапамагчы ім псіхалагічна і абараніць іх», – сказаў Папа.
Затым ён заклікаў: «Памолімся за тых, хто церпіць ад зла членаў касцёльнай супольнасці, каб у самім Касцёле знайшлі канкрэтны адказ на іх боль і пакуты».
ав