Беларуская Служба

Рэха віншавальнага ліста мітрапаліта праваслаўнай царквы ў Польшчы Савы Маскоўскаму патрыярху Кірылу

11.03.2023 14:16
У «Czasopisie» чытаем, што ліст прынёс вялікую шкоду праваслаўным грамадзянам Польшчы, у тым ліку беларусам.
Мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы СаваАўтар: Romek3991 - Уласная праца Dawid Romanowicz, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/

У «Czasopisie» гучыць рэха віншавальнага ліста мітрапаліта праваслаўнай царквы ў Польшчы Савы Маскоўскаму патрыярху Кірылу.

У «Czasopisie» чытаем, што ліст прынёс вялікую шкоду праваслаўным грамадзянам Польшчы, у тым ліку беларусам.

«Сапраўды, мусіць д'ябал-сатана, якога згадвае ў лісце ўладыка Сава, да гэтага спрычыніўся», напісалі ў выданні.

Адзначаецца, што на вялікі жаль, палякі-католікі, сярод якіх беларусы жывуць даволі мірна, раптам праявілі пэўную насцярожанасць да сваіх праваслаўных братоў і сясцёр у Хрысце.

Мітрапаліт Сава, якому ўжо амаль 85 гадоў гэта хутка зразумеў і праз пару дзён пакаяўся і прасіў прабачэння ў вернікаў за віншавальны ліст з нагоды юбілею Маскоўскага патрыярха Кірыла.

Аднак ветэраны польскага ўзброенага падполля, не прызнаючы шчырасці ў пакаянні мітрапаліта Савы, выступілі з ініцыятывай пазбаўлення яго генеральскага звання, прысвоенага Саве, калі ён быў праваслаўным ардынарыем Польскага войска ў 1994-1998 гг.

Заяву ў гэтай справе да прэзідэнта Анджэя Дуды падпісалі 500 чалавек, паведамляе «Czasopis».

яс

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы